Дзмітрый Міхайлавіч Сончык
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 999 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 26.10.1975
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Зміцер быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «абраза прадстаўніка ўлады».

У кастрычніку 2021 года яго асудзілі за тое, што, паводле абвінавачання, ён абразіў і выказаў пагрозы на адрас чатырох чалавек у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў у 2020–2021 гадах. Пацярпелымі былі А. Перахвацька з Івацэвіцкага РАУС, начальнік Нясвіжскага РАУС А. Грынкевіч, старшы лейтэнант Нясвіжскага РАУС Р. Праневіч і супрацоўнік ГУБАЗіК А. Алекса.

У апошнім слове Зміцер толькі павіншаваў сястру і маці, якія знаходзіліся ў зале суда, з надыходзячым Днём маці. Увесь час ён знаходзіўся за кратамі ў кайданках.

У лістападзе 2021 года ў зняволенні ў Зміцера адбыўся інфаркт, а затым інсульт.

Вызвалены ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 12.10.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 6174 рубля кампенсацыі.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0