Зміцер Алегавіч Жунусаў
  • Аб'яднанні
  • Ваенныя
  • Бацькі непаўнагадовых
Зміцер Алегавіч Жунусаў
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~853 дня
folder Катэгорыі спраў: Антываенныя дзеянні, Вяртанне ў РБ
Родны горад: Пінск
Дзень народзінаў: 20.11.1990
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-22ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Ваенныя
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Дзмітрый доўгі час жыў ва Украіне, у 2019 годзе ажаніўся там з украінкай. У беларускім войску ён не служыў, а ва Ўкраіне патрапіў у ВСУ на службу забеспячэння. З сакавіка па кастрычнік 2021 года працаваў вартаўніком на вайсковым складзе ў зоне размежавання паміж ДНР/ЛНР і падкантрольнай Украіне тэрыторыяй.

Восенню 2021 года, страціўшы беларускі пашпарт, Дзмітрый звярнуўся ў пасольства ў Кіеве, дзе яму аформілі часовы дакумент і параілі паехаць у Беларусь па новы пашпарт. Аднак адразу пасля перасячэння мяжы яго затрымалі. Двое сутак запар КДБ дапытваў яго па падазрэннях у "тэрарызме" і "перавозцы зброі".

Фактаў не знайшлі, але Змітра перавялі з ІЧУ ў СІЗА і распачалі справу аб "наёмніцтве" (арт. 133 КК РБ). Пазней артыкул перакваліфікавалі, і ў сакавіку 2022 года яго асудзілі за "ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы без упаўнаважання Беларусі". Падчас знаходжання ў СІЗА ў Зміцера нарадзілася дачка.

Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы пакаранне.

Вырак суда 17.03.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0