Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Двойчы палітзняволенныя
- Палітыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Зміцер Дашкевіч з'яўляецца адной з самых вядомых палітычных фігур у Беларусі. Грамадскай дзейнасцю займаўся з 2001 года. Быў кіраўніком “Маладога фронту”, некалькі разоў адбываў працяглыя тэрміны за палітычную дзейнасьць у Беларусі. Дашкевіч таксама з'яўляецца адным з арганізатараў акцыі "Ноч расстраляных паэтаў" і "Абароны Курапат".
Пасля выбараў 2020 года Дашкевіч заставаўся, бадай, адзіным публічным апазіцыйным палітыкам, які застаўся ў Беларусі.
Быў затрыманы 23 сакавіка 2022 года, асуджаны на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, за гэты час на Дзмітрыя распачалі крымінальную справу і пасля заканчэння 15 сутак пакінулі ў зняволенні.
У ліпені 2023 года стала вядома, што супраць Дзмітрыя распачалі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» (арт. 411 КК). 18 кастрычніка суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла Дзмітрыю яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
У студзені 2024 г. палітвязня зноў перавялі ў ВК №14. У калоніі яго змясцілі ў ШІЗА, дзе страшна холадна. За ноч Зміцеру даводзіцца ўставаць да васьмі разоў, каб зрабіць зарадку і хоць неяк сагрэцца. За гэта на яго складаюць рапарты, што не ляжыць пасьля адбою.
У канцы траўня 2024 г. стала вядома , што супраць Зміцера завялі новую крымінальную справу.
Зміцеру інкрымінавалі "народны" арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і зноў асудзілі на новы тэрмін.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Зміцер Дашкевіч .
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
