Георгія Чараваку затрымалі ў жніўні пры вяртанні з ЗША. Асудзілі за данат у 21,29 даляра, які ён адправіў са свайго акаўнта PayPal у падтрымку Палка Каліноўскага. Да акаўнта была прывязана беларуская карта, з якой спісаліся сродкі. Улады палічылі гэта наўмыснымі дзеяннямі "з мэтай фінансавання дзейнасці па вярбоўцы, навучанні, іншай падрыхтоўцы" асоб да ўзброенага канфлікту ва Украіне.
На судзе ён распавёў, што добраахвотна паведаміў супрацоўнікам, што затрымалі яго, што ён падпісаны на шматлікія «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, прызнаўся, што зрабіў перавод на рахунак Палка Каліноўскага.
Ён жа ўласнаручна даў супрацоўнікам паролі для ўваходу ў плацежную сістэму. Ён расказаў, што зрабіў донат, бо спадзяваўся, што гэтыя сродкі накіруюць на закупку касак, бронекамізэлек, медыкаментаў, аднак разумеў, што імі скарыстаюцца па сваім разуменні і, у тым ліку, купяць на іх зброю і боепрыпасы.
Вырак суда 08.12.2023:
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.