Былыя палітзняволеныя

Ігар Аляксандравіч Леднік

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з

20.02.2024 меў 2-ю групу інваліднасці. Адбываў у ПК-2 (Бабруйск), памёр ад спынення сэрца ў бальніцы.

Ігар — сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У яго інваліднасць другой групы з-за хваробы сэрца.

18 красавіка 2022 года Ігара затрымалі і двойчы запар прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту, пасля якіх ён на волю не выйшаў: супраць яго завялі крымінальную справу, і да суда яго ўтрымлівалі пад вартай. Падставай стаў ягоны артыкул пра нейтралітэт Беларусі, надрукаваны ў часопісе «Пазіцыя». У ліпені таго ж года матэрыялы ягонай старонкі ў Facebook прызналі «экстрэмісцкімі».

У зняволенні здароўе Ігара пагоршылася: летам 2022 года ён ляжаў у санчасці СІЗА і перанёс аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.

У верасні 2022 года Ігара прызналі вінаватым па крымінальнай справе, заведзенай па артыкуле аб паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі, за гэтую публікацыю, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.

У калоніі ён амаль увесь час знаходзіўся ў медчасці.

Памёр 20 лютага 2024 года ў турэмнай бальніцы ад прыпынку сэрца.

Прысуды

Вырак суда 06.09.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 22.11.2022
прысуд пакінуты без змены.

Прычасныя да рэпрэсій

Таццяна Віктараўна Шоцік
Таццяна Віктараўна Шоцік
Суддзі24 красавіка 1967
Месца:
суд Ленінскага раёна г. Мінска
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
06.09.2022
Падрабязней
Вера Міхайлаўна Галаўкова
Вера Міхайлаўна Галаўкова
Суддзі20 жніўня 1989
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
22.11.2022
Падрабязней
Яўген Вадзімавіч Манышаў
Яўген Вадзімавіч Манышаў
Суддзі
Месца:
суд Барысаўскага раёна
Тып:
Адміністрацыйныя справы
Дата:
27.03.2017
Падрабязней
Святлана Мікалаеўна Самусева
Святлана Мікалаеўна Самусева
Суддзі28 ліпеня 1974
Месца:
суд Барысаўскага раёна
Тып:
Адміністрацыйныя справы
Дата:
27.03.2007
Падрабязней
Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Наглядчыкі19 сакавіка 1977
Месца:
Турма-8
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Наглядчыкі23 траўня 1983
Месца:
Турма-8
Тып:
Супрацоўнік папраўчай установы
Падрабязней
Зміцер Рудольфавіч Шынвіз
Зміцер Рудольфавіч Шынвіз
Наглядчыкі9 студзеня 1981
Месца:
ПК-2
Тып:
Супрацоўнік папраўчай установы
Падрабязней
Ігар Аляксандравіч Леднік
У зняволенні:
Родны горад:
Барысаў
Дзень нараджэння:
12.12.1960
Знаходзіўся ў:
ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Праблемы са здароўем:
Сэрца, Страўнік, Інваліднасць
Артыкулы:
Аб'яднанні:
АктывістыПенсіянерыЛюдзі з інваліднасцю
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2007
  2. 27.03.2007

    Адміністрацыйны суд

    Адміністрацыйны арышт (5 сутак), суд Барысаўскага раёна, суддзя Святлана Мікалаеўна Самусева

  3. 2009
  4. Дата невядомая

    Адміністрацыйны суд

  5. 2017
  6. 27.03.2017

    Адміністрацыйны суд

    Штраф (7 базавых велічынь), суд Барысаўскага раёна, суддзя Яўген Вадзімавіч Манышаў

  7. 2022
  8. 18.04.2022

    Перавод

    Турма-8 — У зняволенні

  9. 19.04.2022

    Адміністрацыйны суд

    Адміністрацыйны арышт (15 сутак)

Ігар Аляксандравіч Леднік — Dissidentby