Ігар Аляксеевіч Цяпцееў
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 5
У зняволенні: ~878 дзён
folder Катэгорыі спраў: Антываенныя акцыі
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 29.07.1986
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
< 10
Гвалтоўнае перамяшчэнне
Даслаць інфармацыю

У канцы кастрычніка 2022 года ў Мінску затрымалі шэсць мужчын за тое, што яны 7 кастрычніка нібыта вывесілі пашыты бел-чырвона-белы сцяг разам са сцягам Украіны на апоры ЛЭП у Менску. Гэта Ігар Цяпцееў, Юрый Несцярэнка, Віктар Грынько, Валерый Балабешка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!".

Цяпцееў распавёў у праўладным фільме, што знаёмы з астатнімі фігурантамі справы з дзяцінства. Па словах Ігара, ён не думаў, што за вывешванне сцягоў будзе крымінальная адказнасць. Сцяг зрабілі яшчэ ў сакавіку, доўгі час Ігар захоўваў яго дома, а потым перадаў Юрыю.

Па словах прапагандысткі Гладкай, жонка Ігара была вымушаная пакінуць Беларусь з-за пераследу за падзеі 2020-га года. Цяпер яна ў Польшчы, а мужчына з маленькімі дзецьмі - у Беларусі.

14.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.

11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Ігар Цяпцееў.

Вырак суда 12.06.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 14.09.2023
невядома.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0