Ігар Міхайлавіч Неміровіч
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 324 дня
folder Катэгорыі спраў: Вяртанне ў РБ
Родны горад: Брэст
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Першы раз Ігара Неміровіча затрымалі ў пачатку траўня 2022 года і адразу змясцілі пад хатні арышт, але ён уцёк і з'ехаў. Восенню гэтага года ён звярнуўся ў камісію па разглядзе зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, і вярнуўся дадому, але гэты факт не прызналі "безумоўнай падставай для вываду аб яго раскаянні". 27 верасня 2023 года яго зноў затрымалі і змясцілі пад варту.

Паводле версіі абвінавачання , 10 жніўня 2020 года Ігар Неміровіч размясціў у Instagram фота з тэкстам у "непрыстойнай форме, якое зневажае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі, якое змяшчала негатыўную ацэнку і з'яўлялася абразлівым у адносінах да яго".

На працэсе Ігар віну прызнаў поўнасцю і расказаў, што з мая па жнівень 2020 года ён не жыў у Беларусі. Пра падзеі, якія адбываліся на радзіме, брэстаўчанін даведваўся са сродкаў масавай інфармацыі. "Падаўшыся негатыўным эмоцыям ад асвятляных падзей", ён размясціў у сацыяльнай сетцы Instagram фотавыява "абразлівага характару" ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.

16.08.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 17.11.2023:

1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Датычныя да рэпрэсій
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0