У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 жніўня да трох месяцаў арышту асудзілі старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), члена асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалая Казлова. Яго прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалашэнне дадзеных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вызвалены 26 сакавіка 2022 года пасля заканчэння тэрміну. У канцы ліпеня 2022 г. быў зноў затрыманы. Паводле абвінавачання, Казлоў, Кавалёва і Аляксеева 23 жніўня 2020 года "публічна выкрыквалі лозунгі, гучна апладзіравалі, знаходзіліся на праезнай частцы, чым блакіравалі і перашкаджалі руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту "Мінсктранса"".
Працэс над сябрамі АГП пачаўся 1 лістапада 2022 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. 3 лістапада суддзя Наста Кулік прысудзіла палітвязню два з паловай гады пазбаўлення волі.
31 студзеня 2023 г. у Мінгарсудзе была разгледжана апеляцыйная скарга лідэраў АГП. Прысуд застаўся без змен, а скарга - без задавальнення.
У сярэдзіне лютага палітвязень быў этапаваны ў магілёўскую ВК №15. Адразу пасля каранціну Мікалая змясцілі да 26 сакавіка ў карцэр.
На пачатку траўня 2023 г. у палітвязня памерла маці. Мікалая не адпусцілі з калоніі на пахаванне.
У пачатку ліпеня 2023 г. паплечнікі Мікалая распавялі , што палітвязень трапіў у шпіталь з бранхітам.
У сярэдзіне снежня 2023 г. стала вядома, што палітыка ў лістападзе змясцілі ў ПКТ на 2 месяцы.
22.07.2024 вызвалены , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Другі прысуд 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.