Мікалай быў затрыманы ў лістападзе 2023 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля пратэстнай акцыі, якая прайшла ў Мінску 28 жніўня 2020 года супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў краіне. Ён быў асуджаны за ўдзел у акцыі па артыкуле "аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх".
У жніўні 2024 года адбылося завочнае судовае пасяджэнне ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Мікалая "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.