Руслан пасля школы скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС і працаваў у міліцыі. Даслужыўся да капітана ў Ленінскім РАУС г. Брэста. У 2008 быў звольнены за здзяйсненне дыскрэдытуючых учынкаў.
Апошнія 2 гады ён перыядычна бываў у Афрыцы, у Кеніі, і вёў на ютубе блог "з Афрыкі ў Беларусь" (From Africa to Belarus). Там ён распавядае пра жыццё і працу ў Афрыцы, а таксама дзеліцца падзеямі з жыцця ўласнага.
Калі Руслана затрымалі , незразумела. У рэшце рэшт яго асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 1 ст. 130 КК — "распальванне варожасці". У міліцэйскім спісе "экстрэмістаў "у яго стаіць пазнака" адбывае пакаранне". Аднак з улікам таго, што Сахарчук зараз знаходзіцца на волі , яму хутчэй за ўсё прысудзілі хімію з накіраваннем, і ён чакае, пакуль яму вызначаць месца адбывання пакарання.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.