Юрась Леанідавіч Зянковіч
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
  • Палітыкі
  • Юрысты
Юрась Леанідавіч Зянковіч
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: 1479 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа «змоўшчыкаў»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 31.10.1977
Знаходзіўся ў: СІЗА КДБГалоўпаштамт, а\с 8, Мінск 220050
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
  • Палітыкі
  • Юрысты
Даслаць інфармацыю

Юрась, палітык і юрыст, быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". У верасні 2022 года яго прыгаварылі да працяглага тэрміну зняволення па некалькіх крымінальных артыкулах, нягледзячы на тое, што ён цалкам прызнаў сваю віну і заключыў пагадненне са следствам.

У снежні 2022 года яго асудзілі паўторна за "абразу прадстаўніка ўлады". Па дадзеных дзяржаўнай газеты "Менская праўда", у 2020–2021 гадах ён нібыта неаднаразова пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім.

У чэрвені 2023 года Юрасю ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы яго на турэмны рэжым. У жніўні 2024 года яго асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" — артыкул, па якім судзяць зняволеных за адмову ад супрацоўніцтва або за выдуманыя парушэнні. У выніку, з улікам усіх рашэнняў суда, ягоны агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 13 гадоў і 3 месяцы.

На Юрася ўвесь час аказваўся ціск: яго неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА, пазбаўлялі перадач і магчымасці рабіць пакупкі. У знак пратэсту ён некалькі разоў аб'яўляў галадоўку. Таксама вядома, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Ён быў вызвалены ў красавіку 2025 года.

Вырак суда 05.09.2022
11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вырак суда 30.12.2022
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 21.03.2023
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 29.06.2023
3 гады турэмнага рэжыму.
Вырак суда 16.08.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
13 гадоў 3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Датычныя да рэпрэсій
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0