Вадзім Мікалаевіч Гулевіч
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Вадзім Мікалаевіч Гулевіч
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 7
У зняволенні: 1621 дзень
Родны горад: Маркава
Дзень народзінаў: 29.10.1987
Адрас для лістоў: Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Даслаць інфармацыю

Вадзім у жніўні і кастрычніку 2020 года адбываў адміністрацыйныя арышты. Чарговае затрыманне адбылося 28 чэрвеня 2021 года ў рамках крымінальнай справы па эпізодзе на аб'екце сувязі ВМФ РФ пад Вілейкай.

Паводле версіі абвінавачання, агучанай у судзе, Вадзім разам з Аляксеем Глотавым, "апрануўшыся ў камуфляж і ўзброіўшыся агнястрэльнай зброяй, праніклі на тэрыторыю ваеннага аб'екта і ўсталявалі выбуховыя прылады з радыусам паражэння да 11 метраў". Адно з іх не спрацавала і было абясшкоджана. Экспертыза паказала, што ініцыяванне праходзіла з запаволеным дзеяннем.

Урон ацанілі больш як у 26 тысяч рублёў. Таксама прагучала, што Вадзім "планаваў выехаць на тэрыторыю Украіны для праходжання ваеннай падрыхтоўкі".

У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і буйнога штрафу.

У 2025 годзе адбылося судовае паседжанне па пытанні замены рэжыму адбывання пакарання, у выніку якога Вадзіма перавялі на турэмны рэжым.

20.11.2021 Запрещено получать деньги на личный счёт из-за "списка террористов".

Вырак суда 05.12.2022
18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 600 базавых велічынь штрафу.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
3 гады турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Хто яшчэ знаходзіцца ў Тюрьма-4
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0