Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
  • Бацькі непаўнагадовых
  • Юрысты
Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 5
У зняволенні: 1613 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа ПЦ «Вясна»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 22.10.1978
Колькасць дзяцей: 3 дзіцяці
Знаходзіўся ў: Турма-4Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
Я даслаў!
> 40
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
  • Бацькі непаўнагадовых
  • Юрысты
Даслаць інфармацыю

Уладзімір, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года разам з жонкай пасля ператрусу ў іх кватэры. Яго павезлі ў ДФР, а затым на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы па артыкуле "нявыплата падаткаў".

У верасні 2022 года справа па гэтым артыкуле была спынена, аднак супраць Уладзіміра вылучылі новыя абвінавачанні - у кантрабандзе і ў фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Уладзімір з'яўляецца фіналістам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі "Праваабаронца года".

У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.

Па наяўнай інфармацыі, умовы ўтрымання былі больш жорсткімі, і Уладзіміра перавялі на турэмны рэжым.

13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага, і вывезены ва Украіну.

Вырак суда 03.03.2023
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прыблізна 188110 рублёў кампенсацыі, 3000 базавых велічынь штрафу.
Пратэст пракурора 21.04.2023
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0