Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына з'ехаў у Польшчу, адкуль нібыта абражаў супрацоўнікаў міліцыі і Лукашэнку.
Яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь.
Уладзіміра затрымалі 23 чэрвеня па "адміністратыўцы". У выніку паводле двух артыкулаў, 19.10 і 19.11 КаАП РБ, ён атрымаў 10 сутак арышту.
Аднак 3 ліпеня на волю не выйшаў і быў затрыманы яшчэ на 72 гадзіны. 5 ліпеня яму былі прад'яўленыя абвінавачанні па крымінальных артыкулах.
Са слоў блізкіх Уладзіміра крымінальная справа была заведзеная за лайк пад каментаром, якія былі расцэненыя як зневажальныя гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і міністра абароны Віктара Хрэніна.
24.11.2022 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання прызначаны судом
Вырак суда 30.09.2022:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.