Выпускнік гістарычнага факультэта БДУ. Пазней Манзуль прайшоў магістратуру (2012) і аспірантуру (2016), напісаўшы больш за 20 навуковых прац.
З 2017 года Манзуль працаваў у Нацыянальным архіве, дзе пазней стаў намеснікам загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і ў 2020 годзе быў прызнаны найлепшым архівістам Беларусі.
Сутнасць абвінавачанняў, як і прысуд, дакладна невядомыя. Аднак вядома , што пасля сакавіка 2025 года мужчыну звольнілі з Нацыянальнага архіва.
Характэрна, што 19 кастрычніка 2020 года Уладзімір зрабіў палітычны данос у міліцыю, паведаміўшы пра ўлётку з заклікам да ўсебеларускай забастоўкі, якую знайшоў на дошцы абвестак у пад'ездзе дома па вуліцы Алеся Бачылы. Наступствы ягонага ўчынку невядомыя.
Вырак суда 17.12.2025
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.