Руслана затрымалі 15 лістапада 2020 года і арыштавалі на 15 сутак за тое, што ён прайшоў праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам у памяць пра забітага Рамана Бандарэнку. Раман быў збіты сілавікамі ў двары каля сваёй хаты і памёр у лякарні ад ацёку мозгу. Аднак пасля адміністрацыйнага арышту Руслан не выйшаў на волю, бо супраць яго распачалі крымінальную справу і асудзілі за "супраціўленне супрацоўніку МУС".
У сакавіку 2022 года ён быў паўторна асуджаны на адзін год пазбаўлення волі за "непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Павел быў затрыманы ў верасні 2020 года і асуджаны за супраціўленне супрацоўнікам АМАПа падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне. Ён знаходзіўся побач з некалькімі дзясяткамі гараджан, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманню ўдзельнікаў мірнага сходу.
У чэрвені 2022 года Павел быў асуджаны паўторна за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», і да ягонага тэрміну быў дададзены яшчэ адзін год пазбаўлення волі. Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, па сфабрыкаваных абвінавачаннях.
28 лютага 2024 года ён быў вызвалены пасля поўнага адбыцця пакарання, прызначанага судом.
У снежні 2024 года стала вядома, што Павел зноў затрыманы .
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.