Былы баец палка Каліноўскага, якога В'етнам выдаў Беларусі.
Паведамлялася , што мужчына апынуўся ў Азіі, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўразвяз. "Калінаўца" даставілі ў Беларусь увечары 14 лістапада пад канвоем з трох чалавек. Васіля даставілі ў Беларусь на рэйсе а/к Белавія (B2978) з Масквы ўвечары 14 лістапада. Гэты самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" у 23:48.
Таксама вядома, што відэа з Верамейчыкам, якое апублікавалі прапагандысты, чакана, з'яўляецца пастановачнае: яно знята ў іншым самалёце і ў іншы час.
За "ўдзел у пагромах і спробу падпалу аўтамабіля супрацоўнікаў пракуратуры" у дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 ст. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) Крымінальнага кодэкса.
Мужчына з'яўляўся членам Каардынацыйнай рады. Офіс Святланы Ціханоўскай выказаў рашучы пратэст у сувязі з гэтым.
"Гэты крок з'яўляецца часткай працяглай рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які не спыняецца перад нічым, каб пераследваць сваіх апанентаў, у тым ліку тых, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю, а таксама тых, хто абараняе Еўропу ад агрэсіі Расіі", — гаворыцца ў заяве. .
Іллі Нарышкіну 21 год. Родам ён са Слоніма, але частку дзяцінства правёў у Гродне. Бацька Іллі-украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу. Ён яшчэ ў савецкі час скончыў авіяцыйную вучэльню, але працаваў інжынерам-механікам у розных краінах. З маці хлопца яны вельмі даўно не жывуць разам.
Ілья паступіў у акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў. Цяпер ён мусіў бы скончыць трэці курс крымінальна-выканаўчага факультэта. Вядома, што падчас вучобы ён жыў актыўным жыццём-выступаў у розных конкурсах і нават удзельнічаў у інтэлектуальнай гульні ад тэлеканала "Беларусь-2", якая называецца "Вежа". Апошнія публічныя дадзеныя аб ім датуюцца сакавіком 2023-га.
Магчыма, 21-гадовы Ілля Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Па артыкулах, якія яму прад'яўляюць у апошні час часцей за ўсё судзілі людзей, якія выказвалі намер паехаць ваяваць на баку Украіны, выказвалі анлайн або афлайн. Некаторыя з гэтых людзей перапісваліся з фэйкавымі ботамі палка Каліноўскага, створанымі спецслужбамі РБ.
Вырак суда 14.08.2024
15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 600 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Следства ўстанавіла, што Артур Радзівановіч "па ўласнай ініцыятыве ўступіў у перапіску з прадстаўнікамі ўзброенага фарміравання "Полк К. Каліноўскага" праз Telegram". У ходзе размовы ён удакладніў парадак і ўмовы залічэння ў полк, а затым спланаваў перасячэнне дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Польшча і далейшы маршрут ва Украіну. Прыбыўшы 30 снежня 2023 года на міжнародны пункт пропуску "Брэст" для накіравання ва Украіну праз тэрыторыю Польшчы, абвінавачаны быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.
Вырак суда 22.05.2024:
2.5 гады пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі на ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
У 2017 годзе хлопец атрымаў дыплом сацыяльнага педагога пасля заканчэння Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна. Прыблізна з гэтага часу, як бачна па яго сацыяльных сетках, ён пачаў крытычна выказвацца ў адрас улады. Асабліва актыўна мужчына выступаў супраць адыёзнага дэкрэта "аб дармаедах".
Паводле матэрыялу справы мужчына рэгулярна негатыўна выказваўся ў сацсетках у дачыненні да Лукашэнкі, а таксама заклікаў да санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён жа ўступіў у склад «экстрэмісцкага» фармавання «BYPOL», дамовіўся з удзельнікамі «палка Каліноўскага» аб удзеле ў ваенных дзеяннях ва Украіне, а таксама пераводзіў грошы ў дапамогу ВСУ і «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу.
Вырак суда 15.02.2024:
10 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Да затрымання юнак працаваў вадзіцелем фуры, раней скончыў ПТВ у Ашмянах на прафесію вадзіцеля.
Як паведамляе сайт Генпракуратуры, Якімаў з красавіка па лістапад 2022 года выказаў жаданне, а затым акрэсліў намер уступіць у адно з падраздзяленняў батальёна (палка) імя Кастуся Каліноўскага.
З гэтай мэтай ён нібыта падаў свае персанальныя дадзеныя для прыёму ва ўзброенае фармаванне. Адначасова ажыццяўляў збор інфармацыі аб месцах набыцця ваеннай амуніцыі, абмундзіравання і іншай экіпіроўкі для выкарыстання ва ўмовах баявых дзеянняў.
Вырак суда 23.06.2023:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовахіх агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
У пачатку верасня тэлеграм-канал валанцёрскай ініцыятывы "Спісы затрыманых" апублікаваў інфармацыю аб затрыманні цэлай сям'і: Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў.
У кватэру Яна ўварваўся спецназ. Падчас затрымання сілавікі стрэлам з аўтамата паранілі сабаку , які пачаў на іх брахаць.
Месяц Ян знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яго катавалі і ён ня мог хадзіць. У сюжэтах на БТ Яна паказалі як найміта, які збіраўся ва Украіну. Вядома , што на судзе Ян сваю віну не прызнаў. Адзін са сведкаў на судзе заявіў, што "на яго ціснулі, і ён падпісваў усё, што скажуць". У якасці доказаў віны Яна агучваліся яго прыватныя перапіскі з жонкай, а таксама сябрамі, якія, паводле следства, служаць ва Украіне ў паліцы Каліноўскага.
Ян працаваў інкасатарам у "Белгазпрамбанку".
У сакавіку 2024 года Яна асудзілі па арт.411 КК РБ і дадалі яшчэ 3 месяцы пазбаўлення волі да ўжо існуючага прысуду.
Вырак суда 16.05.2023:
4 гады і 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ў строгага агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Хлопец вучыўся на 1-м курсе, але пасля 24 лютага гэтага года, паводле яго прызнання на судзе, стаў менш цікавіцца вучобай. І стаў шукаць варыянты, як дапамагчы ўкраінскаму боку перамагчы.
На судовым допыце хлопец выклаў сваю версію: ён вырашыў патрапіць ва Украіну, каб аказаць любую дапамогу, якая можа спатрэбіцца. Але прыярытэт у дапамозе быў бы такі: у першую чаргу медыцынская, потым лагістычная, тэхнічная.
У Бабруйску 6 чэрвеня 2023 г. над хлопцам прайшоў суд па ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Прысуд невядомы.
Вырак суда 23.08.2022
2 годы 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 18.11.2022
невядома.
Вырак суда 12.06.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Суд над Яўгенам пачнецца 20 сакавіка. Яго абвінавачваюць па першай частцы артыкула 361-3 - "удзел у ваенізаваным фармаванні аднаго з ваюючых бакоў падчас вайны". Яму пагражае ад двух да пяці гадоў турмы.
Верагодна, 24-гадовага Яўгена Белямука караюць за жаданне ваяваць ва Ўкраіне.
11.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу. Верагодней за ўсё прысуд суда звязаны з пазбаўленнем волі.
Ігар — былы афіцэр спецатрада МУС «Алмаз», капітан на момант звальнення. Яму прыпісваюць удзел у жорсткім разгоне пратэстуючых на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Прытыцкага (арт. м. «Пушкінская») у Мінску ў 2020 годзе. Тады група ўзброеных сілавікоў у поўнай экіпіроўцы выйшла з базы «Алмаза» і накіравалася да «Пушкінскай», паралельна страляючы ва ўпор па мірных грамадзянах.
Па наяўных дадзеных, Ігар вырашыў сысці са службы пасля загада затрымаць Марыю Калеснікаву, якую выкралі на вуліцы ў Менску ў верасні 2020 года.
З пачатку вайны, якая пачалася ў лютым 2022 года, Ігар абараняў Украіну, ваяваў у «атрадзе Сахашчыка» у складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ВСУ. У ходзе баёў атрымаў цяжкае раненне, пасля чаго прайшоў рэабілітацыю і поўнасцю аднавіўся.
У чэрвені 2023 года ён быў завочна асуджаны па абвінавачанні ў тэрарызме, вылучаным на палітычнай глебе, і па шэрагу крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі вялікі тэрмін пазбаўлення волі, першыя пяць гадоў з якога — турэмны рэжым. Таксама яго пазбавілі воінскага звання.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група», якая нібыта рыхтавала экстрэмісцкія злачынствы. У яе ўваходзілі радыкальна настроеныя вайскоўцы, сілавікі, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам. Гэтая справа звязана са спробай падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыяй масавых беспарадкаў».
Вырак суда 21.06.2023
20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (з іх 5 гадоў турэмнага рэжыму), абмежаванне па ваеннай службе (завочны суд).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.