Была затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 у Гродне разам з Людмілай Мазуркевіч. У выніку Наталлю асудзілі на абмежаванне волі без накіравання. У студзені 2024 года Наталля была затрыманая падчас рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў і салідарных людзей. На свабоду Наталля не выйшла і была асуджаная на пазбаўленне волі.
Наталля асуджаная на 2.5 гады пазбаўлення волі. Пры гэтым ёй быў залічаны тэрмін на хіміі ў пераліку (8 месяцаў), а таксама залічыўся час, праведзены ў СІЗА, і пасля 4 месяцаў, праведзеных у калоніі, Наталля выйшла на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 17.03.2023
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 04.10.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Надзея была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 6 верасня 2020 года ў Гродне супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў краіне. Яна была прыгаворана да адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, пасля чаго ёй давялося пакінуць Беларусь.
У 2024 годзе стала вядома, што супраць Надзеі ў рамках спецвытворчасці распачалі новую крымінальную справу і завочна асудзілі па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Вырак суда 10.03.2021
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Юры быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Гродне. Па версіі абвінавачання, ён прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і шэсці, блакаваў уваход у аддзяленне «Беларусбанка» і частку тратуара, а затым — рух транспарту. На патрабаванні спыніць дзеянні не рэагаваў. Урон аўтатранспартнаму прадпрыемству ацанілі ў 71,69 рубля.
Вырак суда 26.09.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Быў асуджаны за ўдзел у Маршы 6 верасня 2020 года. "Марш адзінства" ў Гародні азнаменаваўся тады жорсткімі затрыманнямі, пры якіх сілавікі распылялі слёзатачывы газ супраць пратэстоўцаў.
Вырак суда 06.10.2022:
2.5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
12.08.2022 затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, а таксама за каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў праваахоўных органаў у Гродне губопікам, збіты, адпраўлены ў ІЧУ.
13.08.2022 з ІЧУ адпраўлены ў Гродзенскую бальніцу, пасля чаго Дзянісу ўдалося пакінуць тэрыторыю РБ. На кастрычнік 2025 года заведзена некалькі крымінальных спраў (арт. 368, 369, 342), знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку (РБ-РФ).
Аляксей быў асуджаны за паведамленні ў чаце "Гродна для жыцця" з заклікамі да акцый прамога дзеяння, а таксама за інструкцыі па вырабе кактэйляў Молатава. На судзе ён прызнаў віну, але адмовіўся даваць паказанні.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Першапачатковая прычына затрымання - распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у рамках адміністрацыйнай палітычна матываванай справы.
Падчас арышту мужчыне былі прад'яўленыя абвінавачанні па крымінальнай справе за шматлікія лайкі ў "Аднакласніках".
4 ліпеня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. прыябар уступіў у сілу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Валянцін быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па трох крымінальных артыкулах.
У студзені 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі за "публікацыі ў сацыяльных сетках, якія змяшчаюць заклікі да вулічных пратэстаў і актыўнага супраціўлення ў выпадку іх падаўлення", а таксама за здымку пратэсту 12 жніўня 2020 года на праспекце Касманаўтаў у Гродне, відэа якога ён размясціў разам са сваімі каментарамі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вадзім быў зняты з цягніка Масква—Гродна ў Оршы 19 лістапада 2021 года і затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
У лютым 2022 года яго асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Гродне каля ўніверсама "Брэст", і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 02.02.2022
1 год 4 месяца абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Ціхан быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго асудзілі за тое, што 6 верасня 2020 года ён у Telegram-чаце «Гродна для жыцця» пакінуў сем каментароў. Таксама яму ставіўся ўдзел у «Маршы адзінства», дзе, па версіі следства, ён разам з іншымі ўдзельнікамі арганізаваў счэпку і перагарадзіў уваход у кнігарню «Раніца» па вуліцы Маставая, 33.
Па падліках праваабаронцаў, Ціхан быў вызвалены ў 2024 годзе, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзяніс быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту — «Маршы адзінства», які прайшоў 6 верасня 2020 года ў Гродне, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 13.12.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 71 рубель кампенсацыі.
Згодна з абвінавачаннем, мужчына ўдзельнічаў у Маршы адзінства, якое праходзіла ў Гродне 6 верасня 2020 года, у 13:20 стаяў у счэпцы каля дома №10 па вуліцы Гарнавых. Аўдзік утрымліваўся пад вартай з 6 па 16 верасня ў ІЧУ, затым быў пераведзены ў гродзенскую турму. Вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзмітрый быў затрыманы восенню 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
У снежні 2021 года ён быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Гродне: яго праезд на аўтамабілі каля абласной філармоніі і падача гукавых сігналаў удзельнікам мітынгу былі расцэнены як злачынства.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.