Пражывала ў Маскве, прыехала памяняць пашпарт у РБ і была затрымана за ўдзел у пратэстах 2020 года, а таксама каментары ў сацсетках.
3 гады абмежавання волі без накіравання.
Анатолю 59 гадоў. Вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным тэхнікуме, а потым пайшоў працаваць на раённы вузел сувязі ў Баранавічах. У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты "Крок". Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе тыраж дасягнуў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную. Анатоль стаў прадпрымальнікам. Ён займаецца медыцынскімі таварамі ды іншымі таварамі для здароўя. Яму прад'яўляюць тое, што ён пакідаў у тэлеграме каментары супраць расейскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў.
Анатолю ўдалося выехаць з краіны.
Аднак у пачатку 2026 года Анатоль вярнуўся ў Беларусь з палітычнай эміграцыі. Перад гэтым ён разам са сваім суседам Уладзімірам Усерам зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ. А пасля смерці Усэра Вайцяхоўскі напісаў у камісію па вяртанні. Прама на мяжы ён даў яшчэ адно інтэрвію БТ.
| 10.10.2023 | в судебное заседание 23 мая 2023 года к 10 часам 30 минутам не явился обвиняемый Войтеховский А.В ПОСТАНОВИЛ: объявить розыск Войтеховского Анатолия Владимировича. Копию постановления направить прокурору Советского района города Минска для организации розыска обвиняемого. При установлении места нахождения обвиняемого Войтеховского Анатолия Владимировича, изменить ему меру пресечения с залога на заключение под стражу, водворив его в СИЗО№1 города Минска. |
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у карпаратыўным чаце адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак пакінуў каментар на беларускай мове, у якой патлумачыў, што: «наш сцяг бел-чырвона-белы»; а сённяшні назваў: «усход сонца над балотам»
Павал напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйса, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да трох гадоў.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы, калі прыехаў у РБ наведаць родных. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Наталлю затрымалі па вяртанні з-за мяжы за тое, што яна ў 2020 годзе нібыта пакідала паведамленні ў дваровых чатах. Верагодна, гэта рэпосты з розных каналаў і эмацыйныя паведамленні. У Наталлі двое дзяцей.
Спачатку мужчыну асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) да арышту. Але ж яшчэ да канца гэтага арышту яму прад'явілі абвінавачванні па артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі, і змясцілі пад варту.
Анатоль прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследванне: у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне.
23.10.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
3 гады абмежавання волі без накіравання.
Ганну затрымалі на судзе над бацькамі ў снежні 2022 года, калі яна разам з мужам вярнулася з Польшчы.
Дачка вядомага рэпетытара Лівянта Яўгена.
Згодна з праўладнымі каналамі затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Спачатку была асуджаная на адміністрацыйны арышт, затым пераведзена ў СІЗА-1.
3 гады абмежавання волі без накіравання
Вядома, што ён рэгулярна ездзіў у Польшчу на працу, займаўся будоўляй і ўнутраным аздабленнем будынкаў.
НА праўластным канале сцвярджаюць, што мужчына нядаўна вярнуўся з Польшчы. Яму закідаюць пакіданне каментароў з абразамі Лукашэнкі і міліцыянтаў. Праўда, доказаў «віны» Дзмітрыя ў відэа няма — замест іх дэманструецца фота са Сцяпанам Пуцілам, імаверна, з Польшчы.
невядома гадоў пазбаўлення волі
У каментарах у сацыяльных сетках абразіў суддзю, пракурора, інспектара па справах непаўналетніх і два ўчастковыя горада Дуброўна.
Жыў у Маскве ў 2020-2021 годзе і адтуль пісаў каментары ў Аднакласніках пад публікацыяй Міхаіла Чемурако (актывіста, які быў асуджаны на хімію і цяпер знаходзіцца ў эміграцыі).
Затрыманы 14 лістапада 2022 па вяртанні ў Беларусь.
19.01.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год і 2 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі.
Радыён нейкі час жыў за мяжой у некалькіх краінах, а пасля вырашыў вярнуцца ў Беларусь.
Неўзабаве яго затрымаў ГУБАЗіК. Каментары, якія ставяць яму ў віну ГУБАЗіК, датаваныя 2020 годам.
Магчыма, хлопца даўно вылічылі і завялі на яго справу, але чакалі, пакуль ён вернецца ў Беларусь, каб затрымаць. Сілавікі сцвярджаюць, што «яму пагражае ад 5 да 12 гадоў турмы» - верагодна, гаворка аб крымінальнай справе за «распальванне варожасці і варожасці».
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў сакавіку 2025 года.
Затрымана разам з мужам пасля таго, як вярнулася з Польшчы ў Беларусь, за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Спачатку мужа і жонку асудзілі па адміністрацыйным артыкуле. Але Варвара пасля «сутак» на волю так і не выйшла - супраць яе распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК РБ і перавялі ў СІЗА-1.
Варвара і Павел — сям'я фатографаў з Менска, яны разам больш за дзесяць гадоў, і столькі ж існуе іх творчы дуэт. Яны спецыялізуюцца на вясельных фота.
За сваю кар'еру атрымалі больш за два дзясяткі прэмій у розных намінацыях за свае вясельныя фотаздымкі.
2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Затрыманы разам з жонкай пасля таго, як вярнуўся з Польшчы ў Беларусь, за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Варвара і Павел - сям'я фатографаў з Менска, яны разам больш за дзесяць гадоў, і столькі ж існуе іх творчы дуэт. Яны спецыялізуюцца на вясельных фота. За сваю кар'еру атрымалі больш за два дзясяткі прэмій у розных намінацыях за свае вясельныя фотаздымкі.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
Па матэрыялах следства, з 20 жніўня 2020 года па 20 лютага 2022 года Таццяна праз Telegram-рэсурсы заклікала ўдзельнікаў чатаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў улады і сілавых структур. Яна таксама без згоды пацярпелых, у тым ліку супрацоўнікаў пракуратуры і суддзяў, збірала, сістэматызавала і распаўсюджвала звесткі аб іх прыватным жыцці, што нібыта прычыніла шкоду іх правам і законным інтарэсам. Частка паведамленняў тычылася Лукашэнкі.
Паводле інфармацыі "Байпол", Таццяну прывабілі беларускія спецслужбы: малады чалавек пераканаў яе вярнуцца ў Беларусь, паабяцаўшы вырашыць усе пытанні, пасля чаго яна была затрымана КДБ у жніўні 2022 года.
У сакавіку 2023 года Таццяну асудзілі па шэрагу артыкулаў, уключаючы "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" і артыкулы за "абразу", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйной кампенсацыі "пацярпелым".
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
У Беларусі Рыгора не было паўтара года: з канца лістапада 2020-га. Як распавёў ён на судзе, прычынай ад'езду была немагчымасць знайсці працу па спецыяльнасці, а таксама неабходнасць разабрацца з дакументамі бабулі (грамадзянкі Украіны, але ёсць беларускі від на жыхарства). Рыгор у сакавіку 2022 года вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы. Прычынай вяртання стала хвароба маці (знайшлі рак), а потым рак знайшлі і ў бацькі. Быў асуджаны за ўдзел у пратэстах у Берасці ў 2020 годзе (па справе карагодаў).
