Як паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда, Віктара абвінавацілі ў "іншым аказанні дапамогі замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, якая накіравана на нанясенне ўрону нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь".
Таксама Дамарацкага пазбавілі воінскага звання "старэйшы лейтэнант запасу".
Вырак суда 09.06.2025
13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 300 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Аляксей нарадзіўся і жыў у Менску. Пасля Майдана 2014-га пайшоў добраахвотнікам у полк асаблівага прызначэння "Азоў". У час поўнамаштабнай вайны з РФ страціў нагу. З 2024 года з'яўляецца інструктарам палка ім. Кастуся Каліноўскага.
Восенню 2025 года Следчы камітэт паведаміў аб пачатку "спецыяльнай вытворчасці" супраць пяці вядомых байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага - аб'яднання беларусаў, якія абараняюць Украіну, у тым ліку супраць Аляксея.
Былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага, прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне.
Быў актывістам моладзевых апазіцыйных арганізацый "Малады фронт" і "Край". У 2001 годзе Кабанчук удзельнічаў у працы грамадскай камісіі па расследаванні выкраданняў вядомых беларускіх апазіцыянераў Ю. Захаранкі і В. Ганчара, бізнэсмэна А. Красоўскага і журналіста Д. Завадскага.
У 2002 годзе Кабанчук папрасіў палітычнага прытулку ў Бельгіі. Кабанчук прымаў актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары. Ён быў адным з арганізатараў "Беларуска-Еўрапейскага Саюза" ў Бельгіі. Праз некалькі гадоў ён вярнуўся ў Беларусь. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года быў актывістам штаба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Удзельнік Плошчы-2010.
Днём 19 верасня дадому да хворай маці Андрэя Мялешкі прыходзілі з ператрусам сілавікі, якія назваліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага раёна Гродна, а 30-га верасня заванілі сястры. Па словах супрацоўнікаў крымінальнага вышуку вынікае , што крымінальная справа заведзеная з-за двух яго інтэрв'ю ў 2023 і 2024 гадах СМІ, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Нядаўна ў спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў Мінінфарма былі ўнесены акаўнты Андрэя Мялешкі ў Instagram: amialeshka і batumiby.ge і Telegram-канал магазіна журналіста з таварамі з беларускай сімволікай "Сакартвела-Беларусь". Таксама Андрэй Мялешка кажа, што ў 2023 годзе на яго былі заведзеныя крымінальныя справы за ўдзел у «экстрэмісцкіх» фармаваннях – БАЖ і «Радыё Рацыя». Але далей ніякіх зрухаў па гэтых справах не было, прынамсі, Андрэю нічога не паведамлялі.
Віялета - мастачка з Гомельшчыны. У 2020 годзе разам з актывістам Дзмітрыем Лукомскім з-за палітычнага пераследу пераехала ва Украіну. Там у 2023 годзе запусцілі праект «Твой сусед» - сайт пра Беларусь для ўкраінцаў.
Віялету судзілі па артыкулах аб стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» і абразе Лукашэнкі (артыкулы 361-1 і 368 КК). У віну ёй паставілі адміністраванне тэлеграм-чата «Петрыкаў 97%», які ўлады пазней прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Заснавальнік ініцыятывы BY_help. З'ехаў з Беларусі ў 2013 годзе.
У красавіку 2021 года, была ўзбуджаная справа па артыкуле 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць парадак) і арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмізму) з аб'яўленнем у міждзяржаўны вышук.
У снежні 2024 года Следчы камітэт Беларусі пачаў спецыяльную (завочную) крымінальную вытворчасць супраць Аляксея Лявончыка. У жніўні 2025 года Гомельскі абласны суд вынес завочны прысуд — Лявончык прызнаны вінаватым і прыгавораны да 18 гадоў пазбаўлення волі.
Вырак суда 25.08.2025
18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 6000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Грамадскі дзеяч і праваабаронца. Арганізатар ініцыятыў гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад вайны ў Данбасе. Арганізатар кампаніі ByCovid19. Са-заснавальнік Фонду салідарнасці BYSOL.
16 лютага 2021 года беларускія сілавікі ўчынілі ператрусы па ўсіх адрасах у Беларусі, з якімі звязаны Андрэй Стрыжак і яго сям'я. У красавіку 2021 года Следчы камітэт РБ абвінаваціў Андрэя Стрыжака ў фінансаванні экстрэмісцкага фарміравання і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.2 арт.342 і арт. 361-2 КК РБ).
У лютым 2022 года была ўзбуджаная крымінальная справа за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". 18 траўня 2022 года Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь узбудзіў крымінальную справу супраць Андрэя за «фінансаванне і матэрыяльнае забеспячэнне ўзброенага канфлікту і ваенных дзеянняў на тэрыторыі сумежнай дзяржавы» (ч.2 арт.361-3 КК РБ). Акрамя таго, СК абвінаваціў Стрыжака ў вярбоўцы беларускіх добраахвотнікаў для ўдзелу ў ваенных дзеяннях ва Украіне.
05.12.2024 была распачатая "спецвытворчасць", Андрэя абвінавацілі па 17 артыкулах КК РБ. У жніўні прайшло завочнае пасяджэнне суда і быў вынесены прыгавор - 18 гадоў пазбаўлення волі.
У Беларусі Андрэй Стрыжак аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук
Вырак суда 25.08.2025
18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 6000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
чэрвені 2025 года КДБ абнавіў спіс датычных да "экстрэмісцкага фарміравання" "Сумленныя людзі" — у яго дадалі Алену Жылачкіну (Жываглод), Зарыну Сарокіну, Цімафея Малахоўскага, Алега Давыдчыка. Дата пачатку другой спецвытворчасці - 20.08.2025.
У чэрвені 2025 года КДБ абнавіў спіс датычных да "экстрэмісцкага фарміравання" "Сумленныя людзі" — у яго дадалі Алену Жылачкіну (Жываглод), Зарыну Сарокіну, Цімафея Малахоўскага, Алега Давыдчыка. Дата пачатку другой спецвытворчасці - 20.08.2025.
У чэрвені 2025 года КДБ абнавіў спіс датычных да "экстрэмісцкага фарміравання" "Сумленныя людзі" — у яго дадалі Алену Жылачкіну (Жываглод), Зарыну Сарокіну, Цімафея Малахоўскага, Алега Давыдчыка. Дата пачатку другой спецвытворчасці - 20.08.2025.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.