Сяргея затрымалі ў ягонай кватэры, моцна збілі і асудзілі за "гвалт над міліцыянтам" у Гомелі. Сяргей расказаў, што пасля жорсткага затрымання яго працягвалі біць у Цэнтральным РАУС.
"Білі, скакалі па галаве, абражалі і смяяліся, калі я плакаў", — сказаў Верашчагін. Адвакат дадала, што ён атрымаў сама меней 100 удараў у розныя часткі цела.
У кастрычніку 2021 года пераведзены на турэмны рэжым.
Сяргея затрымалі і асудзілі за распыленне газавага балончыка ў супрацоўніка АМАПа на акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года ў Гомелі, накіраванай супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах.
У чэрвені 2023 года і траўні 2024 года яго двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Па гэтым артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, часта паводле надуманых абвінавачанняў. У выніку яго тэрмін зняволення быў працягнуты на 2 гады і склаў 5 год.
Па падліках праваабаронцаў, у маі 2025 года выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну.
Вадзіма затрымалі ў лістападзе 2020 года па абвінавачанні ў вырабе "кактэйляў Молатава" і спробе падпалу кіёска "Табакерка". Ён быў асуджаны па артыкуле "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў".
У траўні 2024 года быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Актывістка, праваабаронца і валанцёрка Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” была затрымана 21 студзеня 2021 года ў аэрапорце. Пазней яе асудзілі за "арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
24 верасня 2022 года Таццяна была вызвалена па памілаванні, правёўшы ў зняволенні 1 год і 8 месяцаў.
Леанід, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”, з'яўляецца праваабаронцам з 20-гадовым досведам працы па аднаўленні парушаных правоў грамадзян. Ён актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і накіраванні мноства індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. У 2020 годзе Леанід аказваў юрыдычную дапамогу ў абскарджанні рашэнняў судоў па справах удзельнікаў мітынгаў у Гомелі, якія праходзілі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У студзені 2021 года яго затрымалі і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.
Вызвалены 21 ліпеня 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У пачатку сакавіка 2024 года супраць Леаніда была ўзбуджана завочная крымінальная справа за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У чэрвені гэтага ж года адбыўся завочны суд, на якім яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Уладзіміра, грамадскага актывіста, затрымалі 23 снежня 2020 года і асудзілі за абразу памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай у зале суда. Ён вымавіў фразу: «Арганізаваная злачынная група». Уладзімір не прызнаў сваю віну, растлумачыўшы, што гэты выраз адносіўся да вынесенага прыгавору Георгію Васіленка за ўзняцце бел-чырвона-белага сцяга на флагштоку гомельскай плошчы.
31 сакавіка 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўгена затрымалі 17 лістапада 2020 года, і яго асудзілі за тое, што ён двойчы ўсталёўваў бел-чырвона-белыя сцягі ў бязлюдных месцах, пакідаючы побач скрынкі, якія маглі быць успрынятыя як выбуховыя прыстасаванні. Аднак, як аказалася, у скрынках знаходзіліся некалькі падшыпнікаў, пустая петарда і карыкатура на АМАП.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў пачатку красавіка 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.