Аляксандра затрымалі і асудзілі за нібыта наезд на супрацоўніка ДАІ ў Жлобіне.
У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ён збіраўся ў рэйс, але пагадзіўся падвезці знаёмых у цэнтр горада. Даехаць не ўдалося — на адной з вуліц пачаўся затор. Міліцыянеры выцягвалі людзей з машын. Падчас затрымання намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн павіс на акне яго аўто і ўпаў, калі машына кранулася.
Вызвалены ў чэрвені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
09.09.2021
как экстремист поставлен на учет по прибытию в колонию 3 мая. Отряд 8 для писем
Аляксей быў асуджаны за тое, што кінуў бутэльку ў інспектара ДАІ падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
15.05.2021
Пераклад грашовы вярнуўся назад. Прымаюць толькі ад сваякоў.
Заўв. ад адміністрацыі сайта: у Законе няма забароны на атрыманне грашовых сродкаў ад іншых асоб у адпаведнасці з п.4 арт.85 УВК РБ. Спрабуйце пісаць скаргі.
Яўген быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у пратэстах, якія адбыліся ў Жлобіне з 9 па 13 жніўня 2020 года, што было зафіксавана камерай назірання крамы. Першапачаткова ён прызнаў сваю віну, але пазней заявіў, што зрабіў гэта пад ціскам. У судзе Яўген адмовіўся прызнаваць сваю віну.
У траўні 2022 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым.
Па падліках праваабаронцаў, Яўген быў вызвалены восенню 2023 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 05.02.2021
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 228 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.