19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Кірыл вядомы як заснавальнік унікальнай арт-вёскі « Чырвоны Кастрычнік» (Чырвоны Кастрычнік у Рэчыцкім раёне). Тут ён жыў, займаўся рамесніцтвам, арганізаваў сваю ганчарную вытворчасць, ладзіў фестывалі, творчыя сустрэчы. Разам з сябрамі-энтузіястамі Кірыл выкупіў некалькі дамоў у вёсцы і выратаваў яе ад знікнення, арганізаваўшы тут эка-паселішча.
Раней пра Кірыла Краўцова шмат пісалі ў дзяржСМІ як пра ўдзельніка акцыі «З табурэтам да акіяна», падчас якой беларус аб'ехаў паўсвету, падарожнічаючы аўтаспынам.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Іван скончыў Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж у 1996 годзе. Доўгі час Іван займаўся арганізацыяй і правядзеннем свят, быў заснавальнікам мінскай студыі "МіФ". На яго рахунку сотні вяселляў, выпускных вечароў і карпаратываў. У яго было ІП у сферы фатаграфіі, якое з 2018 года знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
Пазней Іван яшчэ заняўся фермерствам. Ён пачаў разводзіць птушку і прадаваць мяса індычкі на мінскай Камароўцы.
Таксама ён займаецца музыкай: сам прыдумляе і запісвае трэкі, а таксама робіць аранжыроўкі трэкаў і біты для іншых музыкаў. Удзельнічаў у музычным праекце "Белы і Каранцін".
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 17.10.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрыманне Ірыны адбылося 25 чэрвеня 2025 года. На выхадзе з анкадыспансера да жанчыны выскачылі некалькі чалавек у поўнай экіпіроўцы і з дубінкамі і схапіўшы, змясцілі ў свой мікрааўтобус. Гэта адбывалася на вачах пацыентаў і медперсаналу, які працуе ў анкадыспансеры.
Ірына мае складаную форму лімфомы і ў цяперашні час праходзіла хіміятэрапію. Адсутнасць належнага лячэння можа прывесці ў тым ліку і да смерці пацыенткі. Ірыну Левіну карнікі затрымалі ў сувязі з нейкай палітычна матываванай справай. Хутчэй за ўсё, затрыманне выконвалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Сутнасць абвінавачанняў пакуль невядомая.
Утрымліваласяў СІЗА№3. Па стане на жнівень 2025 г. Ірыне змянілі меру стрымання, і яна не ўследчымізалятары .
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
Мае грамадзянства РФ. Была затрыманая 23красавіка2025 года, у той самы дзень у яе адбыўся ператрус.Затрымана ўрамкахкрымінальнайсправыаб паведамленняху бот"Беларускагагаюна ".
Яраслава родам з Рагачова. У нейкі момант дзяўчына пераехала ў Мазыр-верагодна, адразу пасля заканчэння ўніверсітэта.
У апошнія гады працавала настаўніцай у вясковай школе. Яна выкладала нямецкую мову ў Майсееўскай базавай школе ў аднайменным невялікім аграгарадку. Была таксама педагогам-арганізатарам.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 09.09.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Спачатку Аляксею прызначыліадміністратыўныарыштпа арт.19.11КаАП . Затым была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 361-4 КК РБ(садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Аляксей Кайдаш у Мазыры займаўся прафесійнымі фатаграфіямі, рабіў вясельныя, дзіцячыя, партрэтныя фота, партфоліё і фота для меню і каталогаў.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Затрымана ў пачатку мая 2025 года па "справе Гаюна" - за перадачу даных тэлеграм-каналу "Беларускі Гаюн" аб перамяшчэнні ваенная тэхнікі.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 20.11.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мікіта, малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка, меркавана быў затрыманы ў красавіку 2025 года па абвінавачванні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за нібыта перасылку некалькіх фатаграфій перамяшчэння ваеннай тэхнікі ў 2022 годзе Telegram-каналу «Беларускі Гаюн».
Мікіта пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
Вырак суда 08.07.2025
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года быў асуджаны за распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць. У красавіку 2025 года зноў затрыманы, але ўжо па крымінальным артыкуле, звязаным з палітычным пераследам.
Гісторык, этнограф .
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Была затрыманаў сакавіку2025 года ў межах крымінальнай справы, звязанай з "экстрэмісцкай дзейнасцю".
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 22.10.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Максіма затрымалі пасля таго, як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак робата маніторынгавага праекта "Гаюн", куды людзі адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў. Неўзабаве на тэлеграм-канале ГУБАЗіку паказалі першага затрыманага з-за ўцечкі - Максіма Нікіценку. Яму 42 гады, ураджэнец Мазыра. У апошнія гады ён працаваў на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.
Вырак суда дата невядомая
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.