Cупругаў (Вячаслаў Беразавец і Таццяна Данілюк) змясцілі пад варту за тое, што 10 жніўня 2020 года ў Кобрыне тыя бралі ўдзел у пратэстах, жанчына "паказвала міліцыі непрыстойныя жэсты", а яе муж "прыспусціў штаны і дэманстраваў аголеныя ягадзіцы".
СК зазначае, што на волі ў пары засталася трое малалетніх дзяцей.
4лістапада2024 г. у судзе Кобрынскага раёна адбыўся суд над Таццянай і Вячаславам "аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні".А 24снежня2024 г. у судзе Кобрынскага раёна адбыўся суд над Таццянай "аб вызначэнні месца жыхарства дзіцяці".
Гэтыя паседжаннісведчацьабтым, што ў Таццяны і Вячаслава Беразоўцаў забралімаленькіхдзяцей, пакульяны ў зняволенніз-за палітычнагапераследу .
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.