Зьмітра прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з маршаў у 2020 годзе. Яго дзеянні - у тым ліку, знаходжанне на праезнай частцы і дэманстрацыя пратэстнага "V-вобразнага сімвала" - нібыта перашкодзілі руху транспарту і працы прадпрыемства. Таксама яго судзілі за інцыдэнт, падчас якога ён ударыў іншага чалавека кулаком у твар. Пацярпелы дадаў, што канфлікт узнік з-за палітычнага становішча ў краіне ў 2020 годзе. Зміцер прызнаў віну.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях у Мінску ў 2020 годзе і ў выхадзе на праезную частку. Ён поўнасцю прызнаў віну. Руслан Мяцельскі мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, ваеннаабавязаны.
Прынеслікі з'яўляюцца прыхаджанамі царквы”Новае жыццё”. Мужчыне былі прад'яўлены абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах. Лізавету пакінулі на волі з-за малалетняй дачкі. Аднак жанчыне абмежавалі права на выезд з краіны. Лізавета з'яўляецца вядомай інстаграм-блогеркай , у яе больш за 50 тысяч падпісчык .
Евангельскі вернік і знаўца рэлігійнай архітэктуры Мікіта Каваленка.
Быў затрыманы падчас вялікага «хапуна» ў Фаніпалі. Супрацоўнікі ГУБАЗіК уварваліся ў кватэру Каваленкі і правялі ператрус, падчас якога ў быў выняты асабісты кампутар і тэлефон. На мужчыну была заведзеная крымінальная справа, але невядома, што яму ставіцца ў віну.
Мікіта Каваленка — вернік адной з менскіх баптысцкіх цэркваў і адзін з найлепшых знаўцаў рэлігійнай архітэктуры Беларусі XVI стагоддзя. У апошні час ён працаваў распрацоўшчыкам у сферы ІТ. Мужчыну раней ужо затрымлівалі падчас пратэстаў у 2020 годзе.
Першапачаткова Уладзіслаў быў затрыманы па адміністрацыйнай справе 24/03 КаАП на 15 сутак, на працягу якіх было прад'яўлена абвінавачанне па арт. 342 КК РБ . У яго ў тэлефоне знайшлі фота з маршай у Менску.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.