Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2022 года і асуджаны за ўдзел у пратэстах, а таксама за перакрыцце дарог 9 жніўня і 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску.
Вызвалены 08.05.2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 23.03.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле абвінавачання, Антон Ручан і Раман Сарока прынялі ўдзел у маршы ў верасні 2020 года непадалёк ад вуліцы Раманаўская Слабада. У тым ліку яны пратэставалі і на праезнай частцы. У Антона "ў якасці пратэстнай сімволікі" быў з сабой бел-чырвона-белы сцяг: мужчына распавёў, што ён не належаў яму, хтосьці проста даў выкарыстоўваць для фотаздымкі. Абодва мужчыны таксама прызналі віну. Яны пазналі сябе на фатаграфіях, якія ў іх знайшлі на тэлефоне.
Паводле абвінавачання, Раман Сарока і Антон Ручан прынялі ўдзел у маршы ў верасні 2020 года непадалёк ад вуліцы Раманаўская Слабада. У тым ліку яны пратэставалі і на праезнай частцы. У Антона "ў якасці пратэстнай сімволікі" быў з сабой бел-чырвона-белы сцяг: мужчына распавёў, што ён не належаў яму, хтосьці проста даў выкарыстоўваць для фотаздымкі. Абодва мужчыны таксама прызналі віну. Яны пазналі сябе на фатаграфіях, якія ў іх знайшлі на тэлефоне.
Вырак суда 14.03.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Экс-менеджар канала «Беларусь 2». У офісе Вольга вяла афіцыйнае справаводства, адсочвала выкананне дамоваў і г.д. яна звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць сябе ў сферы ІТ. Аднак рашэнне супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспадстаўнага гвалту сілавікоў, да пратэстаў у выглядзе забастоўкі далучыліся і многія супрацоўнікі «БТ».
Паводле наяўных звестак, 7 сакавіка адбыўся першы допыт, а яшчэ праз два дні Вользе Гладкай выставілі папярэдняе абвінавачванне за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Дырэктар ЗАТ «АВАНГАРД ЛІЗІНГ». Быў затрыманы ў пачатку лістапада 2022 года. Быў 4 разы запар асуджаны па адміністрацыйным артыкуле, больш за месяц правёў на Акрэсціна, пасля чаго на яго завялі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.