Юры, супрацоўнік ММЗ, быў затрыманы 16 лістапада 2022 года, як мяркуецца, за ўдзел у акцыях пратэсту. У лютым 2023 года яго асудзілі па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем. Падрабязнасці і абставіны справы, як і інфармацыя аб месцы адбывання пакарання, невядомы.
Вырак суда 28.02.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дырэктарка прыватнага прадпрыемства, маці двух непаўнагадовых дзяцей. Асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту. Жанчыну вылічылі па фота з акцыі пратэсту, якое яна размясціла на сваёй старонцы ў “Інстаграм”. Да суда Наталля знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Былы кандыдат у прэзідэнты, затрыманы па крымінальнай справе.
Андрэй Дзмітрыеў - сузаснавальнік і сустаршыня аб'яднання «Гавары праўду».
У 2021 годзе ў аб'яднанні «Гавары праўду» прайшлі ператрусы, пасля якіх рахункі арганізацыі заблакавалі, а офіс — апячаталі. 12 жніўня 2021 года Дзмітрыева затрымалі на кароткі тэрмін, але потым адпусцілі.
Паўторна мужчыну затрымалі 11 студзеня 2023 года і пасадзілі ў СІЗА -1. Следчы камітэт паведаміў, што Дзмітрыеў удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года, таму стаў падазраваным па арт.342 КК РБ.
20.04.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 06.04.2023:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У кастрычніку 2022-га затрымалі ўсю сям'ю Каракіных: братоў-музыкаў Дзмітрыя і Уладзіміра, іх маці Вольгу і айца Юрыя. Аб затрыманні Юрыя і яго жонкі стала вядома толькі ў 20 студзеня 2023 года. Раней паведамлялася толькі пра затрыманне братоў . У ІЧУ ў Юрыя адбыўся інсульт, зараз ён дома. Астатнія члены сям'і ўтрымліваюцца ў СІЗА на Валадарскага. Як мяркуецца, суд над усімі чатырма адбудзецца ў канцы студзеня.
Вырак суда 10.03.2023:
3 гады абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.