Быў затрыманы на працоўным месцы ў "Інтатэхгруп" разам з Іллёй Шаковічам 21 верасня 2022 года, затым у яго дома правялі ператрус. На наступны дзень яму прысудзілі адміністратыўны арышт, пасля якога на волю ён не выйшаў.
Быў затрыманы на працоўным месцы ў "Інтатэхгруп" 21 верасня 2022 года, затым дома правялі ператрус. На наступны дзень Ілле прысудзілі адміністратыўны арышт, пасля якога на волю ён не выйшаў.
Былая выкладчыца МДЛУ была затрымана ў пачатку кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў.
Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
21 чэрвеня 2025 года Наталля была вызвалена пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезена ў Літву.
Мастак, былы кіраўнік творчай супольнасці "Пагоня". Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і асуджаны на 15 сутак арышту. Пазней стала вядома, што супраць Генадзя ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 26 лютага 2025 г.
Вырак суда 04.05.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Спявачка. 3 жніўня на тэрасе бара «Банкі-Бутэлькі» на Зыбіцкай прайшоў вулічны канцэрт Мэрыем. Сярод песень, якія яна выканала, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы». У прыватнасці, песня «Обіймі». Гледачоў на канцэрт сабралася шмат. Яны публікавалі відэа ў сацсетках, нярэдка са стыкерамі ў жоўта-сініх колерах і іншымі знакамі падтрымкі Украіне. На наступны дзень Мэрыем была затрымана.
Евангельская верніца, служка і жонка аднаго з пастараў Менскай евангельскай царквы «Новы Запавет», была затрыманая 5 ліпеня 2022 года разам са сваім мужам Філіпам Івановым. Філіпа пасля затрымання выпусцілі, а Лідзія была ўзятая пад варту паводле крымінальнай справы.
Вырак суда 29.09.2022:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Мае трох непаўналетніх дзяцей. Супраць яе і мужа Антона Маслыкі распачатая крымінальная справа аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Вырак суда 14.10.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.