Паўловіч Людміла і Паўлавіч Аляксей былі асуджаныя ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска пач. 1 ст. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яны прынялі ўдзел у "Маршы новай Беларусі".
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 12 лютага 2025 года суддзя Батвінка Марыя будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Вырак суда 12.09.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Наталлю затрымалі падчас «рэйду па салідарнасці» ў канцы студзеня 2024 года па абвінавачанні ў падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў. Увосень таго ж года яе асудзілі па артыкулах «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вядома, што да затрымання Наталля працавала ў кампаніі Solbeg. Пасля пачатку вайны кампанія перавезла значную частку супрацоўнікаў за мяжу, аднак Наталля засталася ў Беларусі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 04.10.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.