Паводле версіі абвінавачання, Вадзім Пятроўскі ў жніўні 2020 года, "дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб з іншымі неўстаноўленымі падчас следства асобамі, прыняў актыўны ўдзел ва ўказаных групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням супрацоўнікаў АУС, спыніць".
На судзе Вадзім Пятроўскі прызнаў віну.
З прысуду стала вядома , што доказамі віны мужчыны сталі фота і відэа з ягоных тэлефонаў, вынятых падчас ператрусу. У памяці тэлефона знайшлі 15 відэазапісаў і чатыры фотаздымкі з акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года. Таксама на тэлефоне Пятроўскага ў ліставанні ў Viber знайшлі фатаграфіі з акцыі пратэсту.
Да суда Пятроўскі быў пад вартай.
Вырак суда 28.03.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.