Згодна з раскладам судоў, справааб заменеабмежаванняволіна пазбаўленневоліў калоніі разглядалася27 лістапада 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.
Вырак суда 21.03.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 27.11.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дзяўчына на праўладным відэа кажа , што яна ўдзельнічала ў пратэстах, а таксама нібыта курыравала дваровы чат «Несцерка». Гэта чат дома па вуліцы Багдановіча, 78, дзе калісьці была знакамітая крама «Несцерка».
Губапаўцы сцвярджаюць, што іх папярэдзілі аб вяртанні дзяўчыны праз бота, але ніяк гэта не сведчаць.
Грэта Далінкевіч (Максімава) у 2020-м займалася васковай дэпіляцыяй. У жанчыны ёсць два непаўналетнія дзіцяці. Вядома, што з 2021 года яна пераехала ў Калінінград па мужа Яўгена Далінкевіча, які ўладкаваўся там працу спартовым масажыстам. Але потым яны расталіся і яна пераехала ў Менск. Вядома, што апошнія некалькі тыдняў яна была ў Еўропе, але жыць туды не пераязджала.
Мужчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні каментароў у пратэстных чатах. У тэлефоне Віталя знайшлі шэраг фота і відэа з пратэстаў, як сцвярджаюць супрацоўнікі ГУБАЗ, яго аўтарства.
У 2024 г. дададзены ў базу вышуку Расіі. Таксама адбыўся суд па замене рэжыму.
14 лютага 2024 года Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятывы "Кадравы рэзерв для Новай Беларусі", створанай Аб'яднаным пераходным кабінетам. Пазней тэлеканал ОНТ паказаў 14 затрыманых па гэтай справе, а прапагандыст Ігар Тур заявіў, што цягам года разам з сілавікамі ўдзельнічаў у праслухоўванні лекцый праграмы.
Таксама праўладныя каналы апублікавалі відэа з удзелам Аляксандра, у якім ён пацвердзіў свой удзел у ініцыятыве.
У снежні 2024 года ён быў асуджаны па артыкулах "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Праграма "Кадравы рэзерв для Новай Беларусі", запушчаная ў лістападзе 2022 года, была накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў для работы ў дзяржаўных органах і правядзення рэформ.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда 16.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.