Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 20 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Яго апазналі па фатаграфіі ў інтэрнэце, а таксама праз дадзеныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненскага нумара Лагойка ў месцы пратэсту. Уладзіслаў поўнасцю прызнаў віну.
Уладзіслаў працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве авіяканструктарам, мае сярэдне-спецыяльную адукацыю.
Мінчука абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён поўнасцю прызнаў віну. Мужчыну апазналі па відэазапісе з акцыі пратэсту ў ягоным тэлефоне і па дадзеных аб ягоным месцазнаходжанні ад мабільнага аператара. А таксама У Мікіты знайшлі байку з капюшонам, у якой ён быў на мітынгу.
Згодна з судовай пастановай, "учыненае абвінавачаным злачынства стварае атмасферу ўсёдазволенасці". Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў судовай зале.
Мікіта Кавалеўскі мае вышэйшую адукацыю, беспрацоўны.
У кастрычніку 2021 года быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКу. Спачатку Стас правёў паўгода ў СІЗА, а суд прыгаварыў яго да 2 гадоў «хіміі з накіраваннем» за ўдзел у пратэстах 2020 года і за «абразу» Лукашэнкі.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Затрымліваўся падчас пратэстаў 9-12 жніўня 2020 года, быў моцна збіты на Акрэсціна, пасля выхаду адтуль даваў інтэрв'ю розным выданням, шчыра расказваючы пра катаванні над людзьмі. зноў быў затрыманы 7 жніўня 2023 г. спачатку па адміністратыўным артыкуле, потым па крымінальным.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.