Крысціна з'яўлялася дырэктаркай салона прыгажосці “Мільфей”. Да суда знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Па матэрыялах абвінавачання, Вячоркіна парушала грамадскі парадак, выходзіла на праезную частку вуліц, у тым ліку праспекта Пераможцаў, публічна дэманстравала пальцамі рукі ў якасці пратэстнага сімвала знак V, парушала працу грамадскага транспарту. У справе – некалькі эпізодаў удзелу Крысціны ў маршах пратэсту.Таксама суд задаволіў грамадзянскі пазоў КУП “Мінсктранс” на суму 47 716 рублёў. Аўтамабіль і кампутарная тэхніка засталася пад арыштам да вырашэння пытання з грамадзянскім пазовам.
Да затрымання Сяргей працаваў настаўнікам гісторыі ў менскай школе № 30. Мужчына скончыў гістфак БДУ і яшчэ са школьных гадоў захапляўся вывучэннем гісторыі.
Раней затрымліваўся па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у маршах пратэсту ў Менску.
Дызайнер. Па хадайніцтве адваката суд быў закрытым. Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што 21 лістапада 2020 года і трэцяга лютага 2021 года ён абразіў у тэлеграм-канале (меркавана, "Ляхавічы-97") Максіма Варанко і Віталя Дабрачынскага. Пацярпелы Варонка раней быў старэйшым участковым у Ляхавіцкім раёне, але 16 верасня 2020 года сышоў у адстаўку. Дабрачынны з 2017 года працаваў у Ляхавічах, да гэтага — у Баранавіцкім ГАУС. Дзяніс Коваль цалкам прызнаў віну і папрасіў прабачэння ў пацярпелых.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён некалькі разоў удзельнічаў у менскіх акцыях пратэсту, выходзіў на праезную частку праспекта Незалежнасці, чым блакаваў рух грамадскага транспарту. У пастанове суда асобна адзначаецца, што Дзмітрый сфатаграфаваўся на праезнай частцы з нацыянальным сцягам. Мужчыну апазналі па фотаздымках і відэазапісах з пратэстаў, якія сілавікі знайшлі ў яго мабільным тэлефоне.
Дзмітрый мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працаваў індывідуальным прадпрымальнікам.
Па матэрыялах абвінавачання Арцём і Святлана Шафранскія пад час нядзельнай акцыі пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі на праспекце Пераможцаў. Сваю віну ў судзе Арцём і Святлана прызналі цалкам.
Па матэрыялах абвінавачання Арцём і Святлана Шафранскія пад час нядзельнай акцыі пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі на праспекце Пераможцаў. Арцём да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска, Святлану адпусцілі да суда пад залог у суме 9 600 рублёў. Сваю віну ў судзе Арцём і Святлана прызналі цалкам.
Пенсіянерка. Была затрыманая 26 лістапада 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Спачатку яе асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак, але пасля сутак на волю жанчына так і не выйшла.
Вядучая спецыялістка аднаго з аддзелаў МТБанка, затрымалі разам з мужам, але адпусцілі пад вялікі заклад да суда, паколькі ў сям'і ёсць непаўналетняе дзіця.
Па матэрыялах абвінавачвання, Сяргей і Маргарыта 30 жніўня 2020 года прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску.
Распрацоўшчык студыі «ICON GAMES», быў затрыманы напрыканцы лістапада 2022 года за тое, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і пісаў абразлівыя каментары.
Максім быў затрыманы з 8 па 10 лістапада 2022 года. Затым яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
Пружанскі суд абвінаваціў мужчыну ў тым, што ён 29 красавіка 2021 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале пакінуў абразлівыя каментары ў адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Мужчына прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Максім мае сярэднюю адукацыю, працаваў распрацоўшчыкам сыравіны на Пружанскім прадпрыемстве.
Вырак суда 28.12.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.