Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр у жніўні 2020 года прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Мінска. Суду ен патлумачыў, што ў завадскім чаце з'явілася інфармацыя аб тым, што на прадпрыемства прыбудзе прадстаўнік урада Рэспублікі Беларусь прыкладна пасля заканчэння яго працоўнай змены, гэта значыць каля 16.00 гадзін. Аднак ніхто так і не з’явіўся. Гэта абурыла людзей і яны накіраваліся маршам у бок Дома ўрада. У далейшым у ходзе руху ў калоны з'явіўся плакат, на якім былі лозунгі, якія тычацца работнікаў завода і іх нязгоды з дзеючай уладай. У наступным, хтосьці з натоўпу папрасіў яго аб дапамозе несці плакат, што ён і зрабіў.
Вырак суда 06.12.2022:
1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Да суда Дар'я разам з мужам утрымлівалася пад вартай. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе – фота з плакатам з кнігі "Я выходжу".
Вырак суда 06.12.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Да суда Міхаіл разам з жонкай Дар'яй трымаліся пад вартай. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе – фота з плакатам з кнігі "Я выходжу".
Вырак суда 06.12.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Мікалая абвінавацілі ў тым, што ён у 2020 годзе ў Менску ўдзельнічаў у пратэстным Маршы разам з групай асобаў, рухаўся па праспекце Пераможцаў, выходзячы на праезную частку і замінаючы руху грамадскага транспарту, тым самым "груба парушаў" грамадскі парадак.
Мужчына заявіў, што пераважна рухаўся па тратуары, выходзіў на праезную частку, толькі каб перайсці дарогу. Руху грамадскага транспарту не перашкаджаў, бо дарога была перакрытая супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Мікалай Буцкий працаваў кладаўшчыком, мае вышэйшую адукацыю і выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей.
Вырак суда 03.11.2022:
2 гады абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Была затрыманая 4 лістапада 2022 года і асуджана на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля заканчэння арышту Яўгену не адпусцілі, а прад'явілі абвінавачанні па крымінальных артыкулах: спачатку за абразу Лукашэнкі, затым за ўдзел у паслявыбарных пратэстах.
Былы студэнт ЕГУ быў затрыманы ў кастрычніку 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак, а потым прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе за ўдзел у паслявыбарных пратэстах.
Тэрмін адбывання хатняй хіміі скончаны.
Вырак суда 07.02.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Былы ўдзельнік "Дома-2", быў затрыманы ў канцы кастрычніка 2022 года ў рамках крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Вырак суда 22.12.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Артур — слесар. Раней абвінавачанага некалькі разоў судзілі за хуліганства і крадзеж. Тады яго таксама прысудзілі да "хатняй хіміі". Ён быў амніставаны. Таксама Артур распавёў, што ў яго чацвёра дзяцей: афіцыйна ён запісаны бацькам толькі адной з іх, але ён запэўніў суд, што выплачвае аліменты ім усім.
Яго судзілі за каментар "Укантакце" ў бок былога начальніка ГУБАЗіК, палкоўніка міліцыі Андрэя Паршына пасля здарэння са стральбой у падлетка у ЖК "Каскад".
Была затрыманая разам з мужам. Ірына да суда знаходзілася пад закладам. З матэрыялаў справы стала вядома, што сям'ю знайшлі па фота з тэлефона мужа Ірыны-Віктара. Ён на судзе расказаў, што ў той дзень з жонкай вырашылі прагуляцца і паназіраць за тым, што адбываецца. Па словах Віктара, яны сапраўды зрабілі з жонкай фатаграфію на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці, але плакат і стужкі, з якімі яны сфатаграфаваліся, ім не належаць. Ірына на судзе не змагла распавесці падрабязнасці таго дня, бо не памятае прычыны іх даўнасці . Але, як і муж, яна адзначыла, што ў той дзень лозунгаў не выкрыквала і ў далоні не пляскала.
Вырак суда 29.11.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.