Алеся была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Правладныя тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні двух сяброў-25-гадовага Дзяніса Пішчала і 24-гадовай Ілоны Алегаўны Зайцавай. На "пакаяным відэа" дзяўчына "прызнаецца" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах з «экстрэмісцкіх каналаў».
Вядома, што зімой 2021 года Ілону асудзілі па арт. 23.34 на 70 базавых штрафаў. Яна працуе медсястрой у Мінскім клінічным цэнтры фтызіяпульманалогіі.
Работнік Белтрансгаза . Васіля арыштавалі падчас працы ў Лідскім раёне, у полі. Асуджаны восенню 2021 года за каментарыі ў Аднакласніках адносна Караева Ю.Х.
Начальніца юрыдычнага аддзела сеткі салонаў "На Сувязі". Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, 26-гадовая Ілона Белавус удзельнічала ў паслявыбарных акцыях пратэсту. На "пакаяным відэа" дзяўчына свой удзел у масавых мерапрыемствах і выхад на праезную частку адмаўляе.
На судовым пасяджэнні Наталля сказала, што ўбачыла разам з мужам, як група грамадзян з сімволікай накіроўвалася ў бок пр. Незалежнасці. Яны таксама вырашылі прайсці з натоўпам, перасоўваліся пры гэтым па тратуары. Дайшоўшы да праспекта, убачылі, што праезная частка перакрытая супрацоўнікамі міліцыі. У нейкі момант выйшлі на праезную частку паблізу пешаходнага пераходу, каб сфатаграфавацца, пры гэтым на запясце ў іх былі бел-чырвона-белыя стужкі.
Віталь Мацюш на судовым пасяджэнні сказаў, што ўбачыў з жонкай, як група грамадзян з сімволікай накіроўвалася ў бок пр. Незалежнасці . Яны таксама вырашылі прайсці з натоўпам, перасоўваліся пры гэтым па тратуары. Дайшоўшы да праспекта, убачылі, што праезная частка перакрытая супрацоўнікамі міліцыі. У нейкі момант выйшлі з жонкай на праезную частку паблізу пешаходнага пераходу, каб сфатаграфавацца, пры гэтым на запясце ў іх былі бел-чырвона-белыя стужкі.
Па матэрыялах абвінавачання Стасюлевіч і Марвіна, даведаўшыся з інтэрнэту пра запланаваную ў Мінску акцыю пратэсту, у адзін з вераснёўскіх дзён 2020 гады прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, рухаліся ў складзе калоны на тэрыторыі горада Мінска, у тым ліку на праезнай частцы і паблізу праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна, пры гэтым Стасюлевіч публічна выкрыкваў лозунгі, блакіраваў і заступаў шлях транспартным сродкам.
Абвінавачанне лічыць, што неабвержнымі доказамі іх вінаватасці з'яўляюцца фотаздымкі і відэазапісы, на якіх зафіксаваны абставіны здзейсненых імі дзеянняў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.