Спачатку Дала была асуджаная па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак (за перасылку артыкула Zerkalo.io у асабістыя паведамленні іншаму чалавеку). Але за дзень да выхаду, завялі крымінальную справу за фатаграфіі з акцый пратэсту ў 2020.
На судзе Іван расказаў, што каля Дома ўрада “Папрасіў сцяг бел-чырвона-белай расфарбоўкі і зрабіў з ім фатаграфію на праезнай частцы дарогі, дэманструючы пры гэтым "V", фатаграфію апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram, але праз год гэтую фатаграфію выдаліў са сваёй сацыяльнай сеткі».
З прысуду, апублікаванага на прававым партале, вынікае, што супрацоўнікі ГУБАЗіКу выявілі мужчыну з «чат-бота п.», дзе і размяшчаўся скрыншот фота абвінавачанага з Марша ў Instagram. Невядома, што гэта за чат і навошта «неўсталяваная асоба» зачыніла старонку Instagram Андалюкевіча, а потым адправіла скрыншот у чат. Віну мужчына прызнаў поўнасцю.
Быў затрыманы на працоўным месцы ў "Інтатэхгруп" разам з Іллёй Шаковічам 21 верасня 2022 года, затым у яго дома правялі ператрус. На наступны дзень яму прысудзілі адміністратыўны арышт, пасля якога на волю ён не выйшаў.
Быў затрыманы на працоўным месцы ў "Інтатэхгруп" 21 верасня 2022 года, затым дома правялі ператрус. На наступны дзень Ілле прысудзілі адміністратыўны арышт, пасля якога на волю ён не выйшаў.
Згодна з праўладным тэлеграм-каналам 45-гадовы Аляксандр, галоўны інжынер завода ААТ «Мілкавіта» ", спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, а судовых паседжанняў было пяць. Мабільны тэлефон, з якога Ірына» абражала Лукашэнку", ён вырашыў канфіскаваць у даход дзяржавы. Вядома таксама, што падчас ператрусу ў Ірыны дасталі грошы, але суддзя пастанавіў вярнуць іх уладальніцы.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.