11 жніўня 2020 года, падчас пратэстаў у Менску, Мікіта сустрэўся з братам і ягонай жонкай, каб паказаць матацыкл. Да іх пад'ехала міліцыя, і калі Мікіта папрасіў паказаць пасведчанні, яго сілай знялі з матацыкла, збілі дубінкамі і павезлі ў РУУС. Пазней, у лістападзе 2020 года, ён быў узяты пад варту і асуджаны за "супраціўленне супрацоўніку міліцыі".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў верасні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года і абвінавачаны ва ўдзеле ў падзеях, якія адбыліся 11 кастрычніка 2020 года каля станцыі метро «Пушкінская», калі людзі спрабавалі абараніць мірнага пратэстоўца ад збіцця АМАПам. Падчас затрымання яму пагражалі, прымушалі даць паказанні на відэа, а таксама зламалі нагу ў пяці месцах. У СІЗА ён паступіў з гіпсам пасля допытаў.
Па падліках павінен быў выйсці на волю ўлетку 2025г.
Раман быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. У час акцыі ён атрымаў сур'ёзныя раненні і доўга праходзіў лячэнне. Пазней яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віктар быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У кастрычніку 2021 года ён быў асуджаны паўторна за "абразлівыя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнага сімвала — сцяга".
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ілья быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У кастрычніку 2021 года ён быў асуджаны паўторна за "абразлівыя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнага сімвала — сцяга".
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Андрэй быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Вызвалены ў траўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Уладзімір быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў лістападзе 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 15.03.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Зміцер быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў лістападзе 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 15.03.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксей быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў лістападзе 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 15.03.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Зміцер быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Другі раз яго асудзілі ў чэрвені 2021 года за абразу Лукашэнкі.
У лютым 2022 года суд узмацніў жорсткасць пакарання, і Дзмітрыя перавялі ў калонію.
Вызвалены ў красавіку 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
17.12.2022
Дзіму з 8 снежня перавялі да заканчэння яго тэрміну на камерны рэжым.
18.05.2021
Будзе адбываць пакаранне ў Віцебску (ПУАТ-9)
Вырак суда 15.03.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксей быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зміцер быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У красавіку 2023 года стала вядома, што Дзмітрыю было прызначана дадатковае пакаранне - 5 месяцаў пазбаўлення волі. Па звестках вызваленых палітвязняў, яго таксама асудзілі па артыкуле 209 КК РБ.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года пасля заканчэння тэрміну пакарання, прызначанага судом.
Юры быў затрыманы і асуджаны па некалькіх артыкулах, у тым ліку незаконнае захоўванне халоднай зброі. Усё пачалося з відэа, дзе кіроўца BMW збівае мужчыну з бел-чырвона-белым сцягам. Відэа разышлося ў сацсетках, і быў апублікаваны адрас кіроўцы Дзмітрыя Давыдзюка. Па версіі следства, трое мінчан вырашылі "правучыць" вадзіцеля, пракалоўшы шыны яго аўтамабіля.
Юры быў асуджаны за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі: "СБ - з... бойцеся". "Пацярпелымі" па справе праходзілі шэсць супрацоўнікаў выдавецкага дома "Беларусь сегодня": Міхаіл Лебедзеў, журналісты Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая, Дзмітрый Крот, Раман Рудзь, а таксама кіраўнік упраўлення матэрыяльнага забеспячэння.
Вызвалены ў лютым 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 11.03.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.