Прыхаджанін мінскай царквы хрысціян веры евангельскай «Гефсіманія (http://geth.by/)» . Спачатку быў затрыманы на 10 сутак арышт па ч.2. ст. 19.11 КаАП за перапост сябрам навіны з аднаго з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім. Пасля сутак Максім не выйшаў на волю і быў пераведзены ў СІЗА-1. На Максіма завялі крымінальны артыкул за ўдзел у акцыях пратэсту і перакрыцце дарог у 2020 годзе, паколькі знайшлі фота з праектаў у тэлефоне.
Аляксандра асудзілі за надпісы на гаражы каля мясцовай лазні. Следства палічыла, што ў красавіку Касумаў двойчы нанёс графіці на сцены гаража. Першы надпіс «Не вайне!» зафарбавалі, таму ён намаляваў «No war!», «Luka», «забойца!»
Да крымінальнай адказнасці Віталя Галавача прыцягнулі за тое, што ён сфатаграфаваўся з дзяржаўным сцягам на фоне нацысцкай свастыкі і размясціў гэтую фатаграфію у сацыяльных сетках.
Таксама вядома, што дома ў Віталя Галавача знаходзіцца дзіця з інваліднасцю і жонка з анкалагічным захворваннем. Забеспячэнне сям'і ляжыць на ім.
Згодна з скрыншотамі яе старыс з праўладнага тэлеграм-канала, жанчына таксама мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. За адну з такіх старыс распачалі крымінальную справу амаль праз 2 гады. Маўляў, у жніўні-2020 несправядліва назвала Лукашэнку забойцам, і зрабіла гэта ў абразлівай форме. Хаця паводле тэксту прысуду, не было праведзена ніякіх судовых экспертыз, якія даказвалі б абразлівасць інстаграм-гісторыі.
Тату-майстар, быў затрыманы ў канцы ліпеня 2022 года ў Менску. Яго некалькі разоў запар асудзілі на адміністрацыйны арышт, а потым затрымалі па крымінальнай справе. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
15 лістапада 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы: вядома, што абвінавачанне па арт. 369 было знята. 16 лістапада 2022 г. Алега прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 339. Мужчыну вызвалілі ў зале суда.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.