Быў затрыманы і асуджаны па адміністрацыйным артыкуле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Пасля гэтага, як відаць, была заведзена крымінальная справа.
Кудзіны-прыхаджане евангельскай царквы "Благадаць". Яўген - вельмі сямейны чалавек і шматдзетны бацька, у яго сацсетках немагчыма знайсці ніводны здымак, дзе б ён быў не з дзецьмі. Першая жонка Яўгенія Вера памерла два гады таму. Мужчына ажаніўся яшчэ раз, але, магчыма, застаўся адзіным законным прадстаўніком дзяцей.
Мужчыну абвінавачвалі ў "закліках да нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы" (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі. Аднак мяркуючы па інфармацыі са "спіс экстрэмістаў" ён застаўся на волі (прыгаворам хутчэй за ўсё стала хатняя хімія або астрочка пакарання).
У красавіку 2023 года быў асуджаны па адміністрацыйным артыкуле ч. 1 ст. 24.23 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Увесну 2025 года асуджаны за "абразу" Лукашэнкі А.Р.
Антон вучыўся па спецыяльнасці "правазнаўства" на кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі.
У інтэрв'ю газеце "На страже" ён казаў, што ішоў у ВНУ мэтанакіравана, каб стаць вайсковым юрыстам. Пры паступленні ён набраў больш за 300 балаў, вучыўся на дзявяткі, займаўся спортам, пісаў для міліцэйскіх газет і ўдзельнічаў у канферэнцыях. Паралельна, у 2022, ён скончыў Інстытут бізнесу БДУ па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне". Апошні раз ён быў анлайн на сваёй пустой старонцы "УКантакце" 31 ліпеня 2024 года.
Дата суда і сутнасць справы невядомыя, але абвінавачанне гучыць так - "парушэнне патрабаванняў па ахове дзяржаўных сакрэтаў" (артыкул 375-2 Крымінальнага кодэкса).
Судзячы па статуце "які адбывае пакаранне" у спісе экстрэмістаў і поўнай неактыўнасці ў сацсетках, ён атрымаў пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.
Быў дырэктарам беларуска-амерыканскага сумеснага прадпрыемства "Завод шклопакетаў і архітэктурнага шкла", а таксама дырэктарам кампаніі Glass Engineering у РФ.
Вырак суда 06.03.2025
невядома.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.