Асуджаны за пратэсты ў Жлобіне 9 жніўня 2020 года. 26 траўня 2022 года ў сувязі з інваліднасцю зменены рэжым пакарання. Перакладзены на "хатнюю хімію".
Вырак суда:
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Праходзіць па справе сям'і Вайцяховічаў, якіх абвінавачваюць у нападзе на дом Гайдукевіча. Вызвалена з-пад арышту 13 снежня 2021 года. У сям'і двое дзяцей. Абвінавачанні за тэрарызм знятыя, жанчыну будуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту.
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў банальны данос аднаго з яго былых прыяцеляў, які, убачыўшы ў Instagram яго фота на фоне пратэстнай акцыі, пераслаў яго праз нейкі час у міліцыю. У Барыса ёсць дзіця.
Дзмітрыя Пашкевіча прызналі вінаватым, што 28 верасня 2020 года ён размясціў на спартыўным сайце "Трыбуна" каментар, у якім змяшчалася падахвочванне да здзяйснення гвалту над міністрам МУС Караевым. У каментары прысутнічалі словы "трэба забіць...". Паведамленне было знойдзена падчас маніторынгу спецыяльным аддзелам на наступны дзень.
Па версіі абвінавачання, Наталля Кавалёва публічна абразіла старшага ўчастковага інспектара міліцыі УУС Бабруйска капітана міліцыі Андрэя Камара ў "Аднакласніках".
размясціў фразы "ўпір, недакапітан" у дачыненні да ІгараПятрова, начальніка аддзялення па выхаваўчай працы са спецкантынгентам папраўчай калоніі №1 УДВП Віцебскай вобласці. На пытанне дзяржабвінаваўцы, ці знаёмы ён з пацярпелым, Алег Шкецік адказаў сцвярджальна, растлумачыўшы, што ведае пацярпелага з моманту адбывання ім пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў ПК №1 г. Наваполацка.
Згодна з абвінавачваннем, Васіль Крыцкі абразіў супрацоўнікаў РАЎС Дубровенскага райвыканкама Шлупакова і Шрамава, змясціўшы каментары пад іх фотаздымкамі ў групе ў "Аднакласніках".
Згодна з абвінавачваннем, Наталля Зубарава 13 чэрвеня 2021 у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй у суполцы "Саша Белавусаў" з фатаздымкам начальніка ІСН Аршанскага РАЎС Дзмітрыя Вішнеўскага з надпісам "паслугач фашысцкага рэжыму" пакінула каментар "Ну і рожа тоўстая".
Яго прызналі вінаватым у тым, што ў тэлеграм-канале, цяпер прызнаным экстрэмісцкім, ён абразіў Вольгу Чамаданаву - на той мамант яна была прэс-сакратаром МУС.
Асуджана за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Пацярпелым па справе выступалі намеснік начальніка АЎС Навабеліцкага раёну Гомеля і палкоўнік міліцыі, ваёсковік в/ч №10091 Сяргей Маліноўскі. Самі каментары на судзе агучаны не былі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.