20 сакавіка каля 2-х гадзін дня ў раёне чыгуначнай станцыі "Брэст Паўднёвы" з'явіўся пацыфісцкі надпіс-графіці. Яна складалася з некалькіх элементаў: асноўная частка — гэта фраза "No war". Таксама стаяў стылізаваны подпіс аўтара. Частка была выканана маркерам, іншае намалявана балончыкам. Амаль адразу Рамана затрымалі. Гэта зрабіла ахова чыгункі.
Вядома, што Юрый Сяргеевіч спачатку працаваў настаўнікам, а ў 2001 годзе стаў дырэктарам музея. Пад яго кіраўніцтвам ва ўстанове праводзіліся выставы, музыкальныя вечары і іншыя мерапрыемствы. Аднак у жніўні 2020 году яго звольнілі з працы "па пагадненню бакоў". На дадзены момант невядома, што менавіта суд палічыў паклёпам. У снежні 2021 году дома ў Зялевіча быў праведзены вобшук, а потым мужчыну затрымалі на некалькі содняў.
Уладзімір паехаў сустракаць жонку пасля яе адміністрацыйнага арышту ў Жодзіне. Яму паведамілі, што яму самому трэба падысці на размову, дзе ён і быў затрыманы за фотаздымкі з мітынгаў, якія знайшлі ў ягонай жонкі ў тэлефоне. 29.03.2022 быў пераведзены з Акрэсціна ў СІЗА-1.
Была затрыманая 27 лютага ў Першамайскім р-не за фота бюлетэня. Адбыла 15 сутак у Жодзіна, пасля чаго не выйшла, а была пераведзена на Акрэсціна, бо на тэлефоне знайшлі фатаграфіі з мітынгаў у 2020 годзе. За гэтыя ж фатаграфіі быў затрыманы і муж Санты. 29.03 2022 была пераведзена ў СІЗА -1.
Асуджаны за тое, што «9 і 15 снежня 2020 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў адным з дэструктыўных Telegram-чатаў размясціў абразлівыя каментары ў адрас начальніка ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці».
Вырак суда 13.04.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Акрамя таго прызначана прымусовае лячэнне ад наркаманіі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.