У Баранавічах 25 чэрвеня 2021 года вынесены прысуд мясцоваму жыхару, які пакінуў у сацыяльных сетках абразлівы каментар на адрас супрацоўніка міліцыі Вольніча.
Марыну Лаўрову абвінавацілі ў тым, што прачытаўшы ў «Аднакласніках» пост, як Чарнышкоў 10 жніўня 2020 года на плошчы ў Драгічыне збіваў рукамі і нагамі дзяўчыну, а потым "перадаў"; яе АМАПу, напісала каментар: «Мразь апошняя».
Згодна з абвінавачаннем, Шостка і Грыб у перыяд з 23:40 21 сакавіка 2021 года па 01:02 22 сакавіка 2021 года ў горадзе Жодзіна па вуліцы Бабруйскай і Ракасоўскага, дзейнічаючы наўмысна і ўзгоднена, нанеслі надпісы і выявы пратэстнага зместу ;Жыве Беларусь!», «3%», бела-чырвоныя палосы) на трох аўтобусных прыпынках.
Адным з кастрычніцкіх вечароў хтосьці сарваў з будынка ў цэнтры горада чырвона-зялёны сцяг і кінуў яго ў сметнік. Аднак яго зафіксавалі камеры відэаназірання і неўзабаве асоба Палішчука была ўстаноўлена.
72-гадовы мужчына асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, на якіх ён «у мэтах перашкоды законнай дзейнасці супрацоўніка АУС па ахове грамадскага парадку наўмысна ўжыў гвалт» у адносінах да амапаўца. Не менш за два разы ўдарыў яго ў твар, удакладняе прэс-служба суда. Па шляху да міліцэйскай машыны мужчына працягваў аказваць супраціў, "нанёс не менш аднаго ўдару нагой у вобласць асобы пацярпелага". Суд адзначае, што ў амапаўца— цялесныя пашкоджанні, але яны не пацягнулі расстройствы здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці.
Кацярыну Салевіч абвінавачвалі ў тым, што яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале "Слонім для жыцця". Пацярпелым прызнаны міліцыянер АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы сяржант міліцыі Сяргей Асколкаў
Згодна з абвінавачаннем, Максім Смірноў раніцай 14 верасня 2020 года з дапамогай свайго мабільнага тэлефона размясціў у адным з рэгіянальных тэлеграм-каналаў інфармацыю асабістага характару пра камандзіра брэсцкага АМАПа Максіма Міхавіча.
Па абвінавачанні, 27 верасня 2020 года каля фантана на вул. Савецкай у Брэсце Зелянкоў спачатку спрабаваў падпаліць дзяржаўны сцяг, а калі гэта не атрымалася, то ён пачаў дзерці яго на кавалкі.
Згодна з абвінавачаннем, раніцай 18 чэрвеня 2020 года карыстальнік тэлеграма Коба [Дзмітрый Ушацкі] размясціў «па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніяй у Рэспубліцы Беларусь» у тэлеграм-чаце «Банда Лукі» абразлівае паведамленне пад фатаграфіяй Чамаданавай.
З матэрыялаў следства вядома, што 20 верасня Дзешчаня наўмысна, з дапамогай тэлефона, размясціў у групе газеты "Радзіма" ва Укантакце паведамленне зневажальнага характару, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.