Аляўціна Корчык скончыла журфак БДУ, працуе тэхнічнай пісьменніцай і капірайтарам. Пакінула каментар у тэлеграм-чаце: "Больш ш ... й чым Ярмошына, усё роўна нікому не стаць".
Па версіі следства Каламейчанка 3 верасня 2020 года размясціла старыс у Instagram, якая абразіла Бандарчук. 8 снежня ў кватэру Каламейчанкі заявілася група АМАПа і іншыя сілавікі, правёўшы ператрус.
Канстанціна прызналі вінаватым у тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у дачыненні да супрацоўніка ДАІ Аляксандра Кіркалава ў групе “Народны рэпарцёр” у сацыяльнай сетцы “Укантакце” у верасні 2020 года.
згодна з абвінавачаннем, Сяргей Зубовіч 23 верасня 2020 года пакінуў "каментар абразлівага характару" ў тэлеграм-чаце "Брэст 97%" у дачыненні да начальніка ГУБАЗіку Карпенкова Мікалая Мікалаевіча.
Згодна з абвінавачаннем, падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Мінску на праспекце Пераможцаў 4 кастрычніка, Пятроўскі, адчуваючы помсту, здзейсніў гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўніка АМАПа Зюкіна, а менавіта схапіў яго гумовую дубінку і ажыццявіў рывок, тым самым прычыніўшы яму фізічны боль.
Данііл быў затрыманы 19 лютага 2021 года па абвінавачанні ў пашкоджанні прыпыначнага пункта грамадскага транспарту ў аграгарадку Вялікія Радванічы шляхам нанясення надпісаў. У маі 2021 года ён быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб". На момант інкрымінуемага эпізоду Данііл быў непаўналетнім. Віну ён не прызнаў.
Вырак суда 13.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 358 рублёў кампенсацыі.
З матэрыялаў следства, агучаных на судзе вядома, што ноччу 28 кастрычніка 2020 года на даху гімназіі №4 у Смаргоні Грыневіч зняў вывешаны там дзяржаўны сцяг, акуратна склаў, паклаў у кішэню, а замест яго павесіў "бела-чырвона-белае палатно".
Кацярыну Гамолку прызналі вінаватай у тым, што яна апублікавала каментар з ненарматыўнай лексікай на адрас суддзі. Жанчына – маці дваіх маленькіх дзяцей.
трактарыст Клецкага камбікормавага завода. Дзмітрыя Гаўрыса абвінавацілі ў нанясенні 21 чэрвеня мінулага года абразлівага слова (п***р) пад публікацыяй у "Аднакласніках"; Вольгі Карач пра Ігара Вальніча, які прымяніў падчас разгону ланцугі салідарнасці болевы задушлівы прыём да затрыманага ўдзельніка, прыціснуўшы каленам шыю.
Пацярпелым па справе праходзіў супрацоўнік ДАІ Ігар Вольніч, на паседжанне ён не з'явіўся з-за занятасці па службе. Паводле абвінавачвання, Аляксандр Вераніч 23 чэрвеня 2020 года ў “Аднакласніках” пад публікацыяй на старонцы Вольгі Карач пакінуў каментар: "Чорт калгасны за зорачку маці родную прыціснуў бы". У публікацыі была змешчана фатаграфія, на якой інспектар ДПС Ганцавіцкага РАУС Ігар Вольніч каленам прыціскаў да асфальта галаву пажылога чалавека.
Вольгу абвінавацілі ў абразе начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгары ў "Аднакласніках"; пад пастом Вольгі Карач. Да абразы прыраўнялі «пальцы ўніз», а таксама абразу, якую Вольга выдаліла і на судзе не агучылі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.