Ганна родам з Мінска. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў 2017 годзе. Дзяўчына была настаўнікам-дэфектолагам у яслях-саду ў Ракаве (Валожынскі раён), пасля вярнулася ў сталіцу. Ганна працавала ў школе №55, а зараз пазначана на сайце сталічнай гімназіі №29 як педагог-арганізатар. «Лепшы сябар дзяцей», - адзначаецца пад яе імем.
Апошні раз дзяўчына была анлайн 18 снежня 2024 года. Ганне інкрымінуецца ўдзел у пратэстах.
Хобі Ганны - карэйская культура. Яна ўдзельнічала ў конкурсах пасольства, пісала на сайце аматараў Карэі.
Верагодна, гэта затрыманы ў лістападзе 2024 16-гадовы падлетак, навучэнец каледжа. Ён чакаў прыяцеля ў пад'ездзе на апошнім паверсе, узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Убачыўшы сцяг, падлетак дастаў складаны нож і зрэзаў яго, а дома схаваў у шафу. Супрацоўнікі ЖКГ заўважылі знікненне і звярнуліся ў міліцыю.
Паводле матэрыялаў справы, Анатоль у лістападзе 2021 года адрэагаваў на публікацыю ў адной з суполак, якая «змяшчала выяву і пісьмовы тэкст у ненарматыўнай форме з негатыўнай ацэнкай» Лукашэнкі. Ён прызнаў сваю віну і «чыстасардэчна раскаяўся».
Вырак суда 09.01.2025
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Разам з Мікітам асудзілі яшчэ траіх чалавек. Мяркуючы па ўсім, усіх чацвярых абвінавацілі ў тым , што 10 жніўня 2020 года ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў Бярозе. Праўладныя тэлеграм-каналы давалі справаздачу ў верасні 2024 года пра затрыманне адразу 10 людзей у Бярозе, усіх на камеру вымусілі "прызнавацца" ва ўдзеле ў тых пратэстах.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.