Прычынай стаў каментар у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі” у дачыненні да супрацоўніка АМАПа, але ні яго прозвішча, ні сам каментар на судзе агучаныя не былі. Дзяржабвінавачанне па справе падтрымліваў Мануйлік.
Згодна з абвінавачаннем, 26 мая 2020 года Дзмітрый Бурдэнка знаходзіўся ў Лепелі, маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў, пакінуў у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на старонцы Вольгі Карач каментар пад публікацыяй фатаграфіі Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага, наступнага зместу: “Чмо”.
Вольга, былая супрацоўніца Дэпартамента аховы МУС, была асуджаная ў верасні 2021 года за каментар, пакінуты ў сацсетках пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі з Бабруйска: «Вось з-за такіх казлоў мянтоў і не любяць», чым, па версіі абвінавачання, абразіла яго. Яна была прыгаворана да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і выплаты маральнай кампенсацыі. Вядома таксама, што пасля затрымання і допыту Вольгу звольнілі з працы.
Вырак суда 22.09.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Павел быў асуджаны ў верасні 2021 года за каментар, пакінуты ў Telegram-канале "Еўрарадыё" пад паведамленнем аб смерці намесніка начальніка штаба УУС па Магілёўскай вобласці Аляксандра Петрусевіча. Па версіі абвінавачання, гэтым каментаром ён меў намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.
У кастрычніку 2024 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні "замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Вынік паседжання, як і факт прысутнасці на ім Паўла, невядомы.
Вырак суда 23.09.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 25.10.2024
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Кацярына была затрыманая ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда ёй абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Кацярыну абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух», і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Вызвалена з-пад варты ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Вырак суда 31.01.2022
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 216 рублёў кампенсацыі.
Андрэй быў асуджаны за святкаванне Масленіцы на дачным участку сябра, дзе было ўстаноўлена і спалена чучала, якое, на думку абвінавачання, было падобнае да Лукашэнкі. Суд расцаніў гэта як публічную абразу і прыніжэньне гонару і годнасьці Лукашэнкі.
Галіна была асуджаная па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў, і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання.
Наталля была асуджаная па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў, і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання.
Кірыл быў затрыманы 22 жніўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў лістападзе таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Мінску.
Людміла, пенсіянерка з анкалагічным захворваннем, за паўгода да суда перажыла ператрус, каля дзесяці допытаў, праверку па адной крымінальнай справе і абвінавачанне па іншай. У верасні 2021 года яе прызналі вінаватай у абразе супрацоўніка міліцыі з Вілейкі — Жарыкава: нагодай стаў каментар пад адным з пастоў у сацыяльнай сетцы, які складаўся з адзінага слова «твар».
Мікіта быў асуджаны па абвінавачанні ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 25 кастрычніка 2020 года ў Менску. Яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Вадзім быў затрыманы ў чэрвені 2021 года па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Крымінальную справу на яго завялі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі 25 кастрычніка і 1 лістапада 2020 года ў Менску. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Валянцін быў асуджаны ў верасні 2021 года за каментар у адрас камандзіра АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама, падпалкоўніка міліцыі Міховіча Максіма Якаўлевіча, і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Антон быў асуджаны ў верасні 2021 года за каментар, размешчаны ім у адрас міліцыянера аддзела ўнутраных спраў Бярозаўскага райвыканкама ў адным з Telegram-каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Паводле абвінавачання, ён дзейнічаў з намерам на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.
Эдуард быў асуджаны ўвосень 2021 года за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на старонцы Вольгі Карач у адрас супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча. Яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову і да выплаты грашовай кампенсацыі за «маральную шкоду».
Вырак суда 08.09.2021
1 год абмежаванні волі без накіравання, 1500 рублёў кампенсацыі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.