- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
- Пенсіянеры
Уладзімір быў асуджаны ў снежні 2020 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 21 жніўня 2020 года на плошчы Незалежнасці каля помніка Леніну ў Мінску ён "заклікаў да гвалтоўных дзеянняў супраць супрацоўнікаў міліцыі і АМАПа з дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры". Падчас затрымання ва Уладзіміра здарыўся інфаркт, пасля чаго яму была ўсталявана трэцяя група інваліднасці.
Улетку 2023 года ва Уладзіміра скончыўся тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Зміцер быў асуджаны за канфлікт з супрацоўнікамі ДАІ падчас жорсткага разгону акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Гродне 13 жніўня 2020 года.
Максім быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2020 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў», за тое, што заступіўся за дзяўчыну з бел-чырвона-белым сцягам, якую сілавікі збівалі падчас разгону мірнай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Слоніме.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Сяргей быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2020 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак». Пенсіянера абвінавацілі ў пагрозе супрацоўнікам АМАПа нажом, калі тыя ўзломвалі дзверы ў яго кватэру пасля таго, як ён патэлефанаваў у міліцыю і папрасіў прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за абразу Віктара Бабарыкі. Сяргею за гэта стрэлілі ў грудзі з помпавай стрэльбы.
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
- Пенсіянеры
Яўген, пенсіянер, які мае трэцюю групу інваліднасці і двойчы перанёс інсульт, быў прызнаны вінаватым у жніўні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле за абразу Лукашэнкі. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў званок па нумары 102, падчас якога, са слоў супрацоўніцы МУС Аўсіенкі, Яўген «меў намер абразіць Лукашэнку і хацеў прадставіць яго ва ўніжальным становішчы ў вачах шырокай грамадскасці».
Максім быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады". Паводле абвінавачання, 20 сакавіка 2021 года Максім з намерам публічнай абразы пакінуў у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" каментар пад паведамленнем з фатаграфіяй супрацоўніка АМАП Ігара Манахава, які змяшчае слова "Л***о".
Артур быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", за каментар, пакінуты ў верасні 2020 года да публікацыі з фатаграфіяй прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай.
Руслан быў прызнаны вінаватым у траўні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", за каментар, апублікаваны ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" ў дачыненні да намесніка начальніка — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Партызанскага РУУС г. Мінска А. Ф. Альшэўскага.
Паўторна Руслана прызналі вінаватым у верасні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", за каментар, пакінуты ў кастрычніку 2020 года ў тым жа тэлеграм-канале ў адрас памочніка начальніка Ленінскага РУУС г. Гродна Уладзіміра Казлоўскага, які нібыта быў збіты на выбарчым пікеце, пасля чаго быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі.
Па выніках разгляду дзвюх крымінальных спраў Руслана прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі маральнай шкоды.
Вікторыю прызналі вінаватай па артыкуле «здзек над дзяржаўнымі сімваламі». Па версіі следства, яна змяніла выяву Дзяржаўнага герба і выкарыстоўвала яго як лагатып сваіх Telegram- і YouTube-каналаў, а таксама ў апублікаваных відэа, што, на думку следства, з'яўлялася «праявай кплівага стаўлення і спробай прыцягнуць увагу да свайго канала».
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Андрэй быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад пастом пра капітана міліцыі Сяргея Шрамава, а таксама пра ўчастковага інспектара міліцыі грамадскай бяспекі, капітана міліцыі Аляксандра Шлупакава.
Пост у «Аднакласніках» быў прысвечаны таму, як міліцыянты падчас ператрусу ў горадзе Дуброўне канфіскавалі чырвона-белыя паветраныя шары, якія віселі ў доме мясцовага жыхара, пасля чаго яго за гэта асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Сяргей быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе суддзі, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да суддзі суда Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці Філатава М. Ю. Каментар, па версіі абвінавачання, з'яўляўся абразлівым і зневажальным.
Дзяніс быў прызнаны вінаватым у чэрвені 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў адрас супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, які ўжыў падчас разгону ланцуга салідарнасці да затрыманага ўдзельніка болевы задушлівы прыём, прыціснуўшы каленам шыю.
Марына была прызнана вінаватай у чэрвені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у адрас оперупаўнаважанага Драгічынскага РАУС Юрыя Чарнышкова. Каментар быў пакінуты пад публікацыяй, у якой было напісана, што Чарнышкоў 10 жніўня 2020 года на плошчы ў Драгічыне збіваў рукамі і нагамі дзяўчыну, а затым "перадаў" яе АМАПу.
Наталля была прызнана вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да кіраўніцтва Дубровенскага РАУС.
Віталь быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да інспектара ДПС АДАІ Светлагорскага РАУС маёра міліцыі Баграёнка А. В. Па версіі абвінавачання, каментар утрымліваў негатыўную ацэнку «пацярпелага».
