Надзею прызналі вінаватай у тым, што з 9 па 23 лістапада 2020 года яна, наўмысна і ў непрыстойнай форме, размясціла пад відэа на YouTube, дзе ГАІ ў Бабруйску без прычыны забірае аўтамабіль, каментар з негатыўнай ацэнкай прадстаўнікоў улады — маёра міліцыі Бандура, старшага лейтэнанта Дрозда і малодшага лейтэнанта Анісічава — са змесцівам «Понабралі ідыётаў», што наносіць шкоду іх гонару і годнасці.
Таццяну асудзілі за каментар, пакінуты 14 жніўня 2020 года ў сацсетцы "Аднакласнікі" пад фота супрацоўніка міліцыі Юрыя Чарнышкова. Па версіі абвінавачання, яна публічна абразіла прадстаўніка ўлады з мэтай падарваць аўтарытэт дзяржаўных органаў. Экспертыза палічыла яе словы негатыўнай ацэнкай. Суд прыгаварыў Таццяну да абмежавання волі.
Таццяна была асуджаная за тое, што ў тэлеграм-канале «Гродна 97%» назвала Віталя Стасюкевіча — намесніка начальніка аддзела аховы грамадскага парадку УУС Гродзенскага аблвыканкама — «адмарожанай мордай». Гэтае выказванне было кваліфікаванае як абраза прадстаўніка ўлады. Таццяну прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю «пацярпеламу».
Вырак суда 29.06.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 2000 рублёў кампенсацыі.
Альберт быў асуджаны за абразу супрацоўніка АМАПа Аляксея Таляронка «з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады». Па версіі абвінавачання, 25 кастрычніка 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар у чаце «Брэст Усход 97%». На судзе віну не прызнаў, сцвярджаючы, што паведамленне апублікаваў не ён, а ягоны рахунак быў выдалены.
Вырак суда 23.06.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 500 рублёў кампенсацыі.
Тамара была асуджаная за каментар, размешчаны ў лютым 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». У ходзе спрэчкі з іншым карыстальнікам яна напісала: «А ты — вош прыкарытная на грабеньчыку, калі табе падабаюцца шызоідныя прамовы параноіка. Толькі д… (чалавек з разумовай адсталасцю — ПВ), як ты, можа слухаць гэтае трызненне сівой кабылы».
Следства палічыла, што ў выказванні гаворка ідзе пра Лукашэнку, нягледзячы на тое, што яго прозвішча або пасада прама згаданыя не былі. Судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Дар'я была асуджаная ў красавіку 2021 года за каментар, пакінуты ў адрас падпалкоўніка міліцыі Вадзіма Палякова. У снежні таго ж года яе паўторна асудзілі — за каментар, апублікаваны ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі».
Жыхар Жабінкі быў асуджаны па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» за тое, што, паводле абвінавачання, кінуў бутэльку з палаючай сумессю ў бок аўтамабіля супрацоўнікаў МУС.
Вырак суда 05.11.2020
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Міхаіла асудзілі па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях 1 лістапада 2020 года, калі ў Менску праходзіла шэсьце ў Курапаты. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў падчас акцыі, у выніку чаго быў нанесены ўрон «Мінсктрансу». Нягледзячы на тое, што раней Міхаіл ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым жа эпізодзе, яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
У 2023 годзе ў дачыненні да Міхаіла адбылося мінімум два судовыя пасяджэнні «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Вынікі гэтых паседжанняў невядомыя.
Аляксандра асудзілі за каментар, пакінуты ў тэлеграм-канале "Брэст 97%" у адрас супрацоўніка МУС Паўла Тасоева, які той палічыў абразлівым.
Тэрмін адбывання пакарання ў выглядзе "хатняй хіміі" афіцыйна завяршыўся 19 сакавіка 2023 года. З 20 сакавіка Аляксандр быў пастаўлены на прафілактычны ўлік тэрмінам на два гады.
Алена была асуджана ў снежні 2020 года за нанясенне надпісу "ЯНА З НАМІ" на будынку "Мінсккамунцепласеткі" і за "ўжыванне гвалту ў дачыненні да міліцыянта" пры затрыманні.
Па версіі абвінавачання, яна распыліла фарбуючае рэчыва з балончыка ў бок галавы, тулава і канечнасцяў супрацоўніка, а таксама абмяжоўвала яго перамяшчэнне, утрымліваючы за адзенне.
Вырак суда 17.12.2020
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 1081 рубель кампенсацыі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.