Яўген быў асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 12 жніўня 2020 года ў цэнтры Ліды. Тады ля райвыканкама сабраліся гараджане і святары. Праз некаторы час сілавікі запатрабавалі разысціся, а затым пачаліся жорсткія затрыманні і здзекі з людзей. У адказ пратэстуючыя кінулі некалькі камянёў у міліцэйскі транспарт.
Па словах сведкаў, у гвалце ўдзельнічалі АМАПаўцы і мясцовыя міліцыянты. Яўгена пры затрыманні збілі, а затым абвінавацілі ва ўжыванні гвалту да супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме па хадайніцтве пракурора з-за "сакрэтных асоб" у справе.
Аляксандр быў асуджаны ў чэрвені 2021 года па артыкуле за абразу прадстаўніка ўлады — за каментар, пакінуты пад пастом у групе «Карнікі Беларусі» на адрас брэсцкага супрацоўніка міліцыі Шукайла. У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі па тым жа артыкуле — за каментар на адрас інспектара прафілактыкі Нясвіжскага РАУС Таццяны Кульбіцкай.
Артур, студэнт, быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года на занятках у каледжы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Артур быў вызвалены з-пад варты ў залі суда. На момант затрымання і ўзяцця пад варту ён быў непаўналетнім.
Алена, педыятр, была асуджаная за тое, што 10 жніўня 2020 года ўкусіла супрацоўніка міліцыі Віталя Крываноса, спрабуючы спыніць гвалт у дачыненні да свайго мужа. Яе абвінавацілі ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкоды ягонай законнай дзейнасці.
Вырак суда 24.11.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1200 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў, які праходзіў у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Менску на праспекце Пераможцаў. Яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалілі ў зале суда.
Сяргей быў затрыманы ў траўні 2021 года па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Уладзіслаў быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб" у рамках крымінальнай справы, узбуджанай за нанясенне надпісаў "3%", "Ідзі", "Жыве Беларусь" на помнік Леніну ў пасёлку Дамачава Брэсцкага раёна ў жніўні 2020 года.
Аляксандр быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб" у рамках крымінальнай справы, узбуджанай за нанясенне надпісаў "3%", "Ідзі", "Жыве Беларусь" на помнік Леніну ў пасёлку Дамачава Брэсцкага раёна ў жніўні 2020 года.
Дзяніс быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб" у рамках крымінальнай справы, узбуджанай за нанясенне надпісаў "3%", "Ідзі", "Жыве Беларусь" на помнік Леніну ў пасёлку Дамачава Брэсцкага раёна ў жніўні 2020 года.
Кірыл быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб" у рамках крымінальнай справы, узбуджанай за нанясенне надпісаў "3%", "Ідзі", "Жыве Беларусь" на помнік Леніну ў пасёлку Дамачава Брэсцкага раёна ў жніўні 2020 года.
Максім, студэнт Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа, быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года каля 7.30 раніцы, калі выходзіў з пад'езда і накіроўваўся на вучобу. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. Максіма абвінавацілі ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Ён быў вызвалены з-пад варты ў залі суда. На момант затрымання і вынясення прысуду Максім быў непаўналетнім, акрамя таго, ён мае сур'ёзныя праблемы са здароўем — загана сэрца.
Генадзь быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб" за нанясенне графіці і надпісаў на прыпынках. Матэрыяльны ўрон ён цалкам кампенсаваў у дасудовым парадку і прызнаў сваю віну.
Вырак суда 13.05.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 358 рублёў кампенсацыі.
Юлія была асуджаная за каментар, пакінуты пад фатаграфіяй участковага інспектара Путнікава ў Telegram-чаце «Гродна для жыцця», які ён палічыў абразлівым.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.