Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Міхаіл, уладальнік ювелірнай майстэрні «Самародак», вырабляў упрыгожванні для ўдзельнікаў рэканструктарскіх клубаў і вывучаў гісторыю Сярэднявечча. У лютым 2022 года ён быў затрыманы і пазней асуджаны паводле абвінавачання ў «паклёпе і абразе Лукашэнкі», а таксама па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады».
У траўні 2024 года адбылося новае судовае паседжанне, па выніках якога Міхаілу ўзмацнілі жорсткасць умовы ўтрымання, перавядучы яго на турэмны рэжым.
У лютым 2025 года яго зноў асудзілі па артыкуле аб «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання».
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Уладзімір, выпускнік Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву і БДАТУ, займаўся барацьбой і працаваў трэнерам у фітнес-цэнтры "Ева".
Яго затрымалі 30 сакавіка 2022 года па абвінавачанні ў дыверсіі на чыгунцы. Нягледзячы на тое, што ён не аказаў супраціўлення, спецназ ужыў сілу і зброю. Пазней яго асудзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
У верасні 2024 года Уладзіміра перавялі на строгі турэмны рэжым.
Вырак суда 10.02.2023
22 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 350 базавых велічынь штрафу, прыблізна 13000 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 26.04.2023
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 25.09.2024
3 гады турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 10.09.2024
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Сяргей быў арыштаваны ў жніўні 2021 года па абвінавачанні ў тэрарызме, які быў высунуты на палітычнай глебе за яго негвалтоўную дзейнасць. Па наяўных дадзеных, ён меў зносіны з супрацоўнікамі МУС, пераконваючы іх адмовіцца ад выканання злачынных загадаў, а таксама дапамагаў тым, хто сыходзіў са службы і баяўся пераследу.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групе ўдзельнічалі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых органаў, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам». Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Сяргея асудзілі па шматлікіх крымінальных артыкулах на вялікі тэрмін пазбаўлення волі, першыя пяць з якіх — турэмны рэжым. Таксама яго пазбавілі воінскага звання.
Вырак суда 21.06.2023
20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (з іх 5 гадоў турэмнага рэжыму), абмежаванне па ваеннай службе.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Былы следчы. Звольніўся пасля выбараў 2020 года ў знак пратэсту супраць дзейнай улады. Пасля звальнення Мікіта працаваў юрыстам.
Упершыню быў затрыманы 23 красавіка 2021 за "несанкцыянаванае пікетаванне", і адседзеў 15 сутак у турме, паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Выйшаў на волю 8 траўня 2021 года.
4 траўня 2021 года Старажэнка, як і іншыя прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія звольніліся ў знак пратэсту, быў пазбаўлены Лукашэнка звання старэйшага лейтэнанта юстыцыі запасу.
Мікіта быў затрыманы паўторна 1 лютага 2022 года ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Менску. На відэа, апублікаваным на тэлеграм-канале МУС, ён кажа, што перадаў кантакты двух супрацоўнікаў Губазіка і намесніка начальніка СК па Менску аднаму з «пратэстных тэлеграм-каналаў».
Судовы працэс прайшоў 15 лістапада 2022 г. у Менскім гарадскім судзе. Мікіту судзілі за "распальванне іншай сацыяльнай варожасці і розні" па ч. 3 арт. 130 КК, а таксама за "незаконны збор і распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці" (ч. 1 арт. 179 КК).
2 снежня 2022 года яму было прысуджана да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама Мікіта абавязаны выплаціць штраф 5000 BYN у якасці маральнай кампенсацыі супрацоўнікам, звесткі якіх, паводле абвінавачвання, ён перадаў "пратэстным тэлеграм-каналам".
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Спачатку знаходзіўся на Акрэсціна. Затым быў арыштаваны па КК. Блізкія адзначаюць, што Дзяніс добры, сумленны, справядлівы і спагадлівы хлопец. На праўладных каналах Дзяніса называюць “галоўным візуальным рэдактарам” ролікаў руху “Супраціў”. На відэа Сальмановіч кажа , што затрыманы супрацоўнікамі міліцыі з-за таго, што «складаўся ў дэструктыўных тэлеграм-каналах», «супрацоўнічаў з "Буслы ляцяць"» і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін адбывання пакарання з 10 да 9.5 гадоў пазбаўлення волі.
У Дзяніса цяжкае захворванне - хранічны гломерулонефрыт пасля гемарагічнага васкуліту. Улетку 2024 года мужчыну з калоніі забрала хуткая дапамога. Сальмановіча прааперыравалі — выразалі жоўцевую бурбалку. Пасля аперацыі мужчына яшчэ тыдзень знаходзіўся ў санчасці калоніі, пакуль яму не знялі швы.
Маці палітвязня кажа, што апошні раз Дзяніс выходзіў з ёю на сувязь у сярэдзіне лістапада 2024 года. Пасля званка мужчыну адразу ж забралі ў ШІЗА, дзе ён знаходзіцца да гэтага часу (студзень 2024 года).
У красавіку 2025 года яму ўзмацнілі жорсткасць від пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
9 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 6400 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
3 гады турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксей, дырэктар будаўнічай фірмы, быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, звязанай з ініцыятывай "Буслы ляцяць". Некаторыя эпізоды абвінавачання тычыліся пашкоджання аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна. У выніку ён быў прыгавораны да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і штрафу.
У чэрвені 2023 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Вырак суда 28.09.2022
14 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Супрацоўнік БМЗ. Затрыманы 18.09.2021 прычыны невядомыя, выхоўвае 2 дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Паводле папярэдняй інфармацыі, ставіцца ў віну арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Таксама па АНТ паведамілі аб узбуджэнні крымінальнай справы за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання - арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.
Усудзе Наваполацка28 траўня 2024 г. разгледжана справа аб узмацненні палітвязню рэжыму ўтрымання.Па рашэнні суддзіВіталяЛапкоАляксандраперавяліна турэмны рэжым.
Вырак суда 17.02.2023:
14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Памочнік майстра на заводзе "Хімвалакно" (які ўваходзіць у склад "Гродна Азота"), намеснік старшыні Беларускага Незалежнага прафсаюза "Гродна Азота". Па папярэдняй інфармацыі затрыманы ў рамках артыкулаў 356 і 357 КК РБ ("здрада дзяржаве" і "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады").
9 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якога праходзяць адразу дзесяць палітвязняў. На другі дзень працэсу ўсе фігуранты справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржздрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць . Усе фігуранты "справы Рабочага Руху" на судзе адмовіліся даваць паказанні. 27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме.
У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 г. вынеслі прысуд па "справе Рабочага Руху". Суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Валянціна вінаватым.
9кастрычніка2024 г. у судзе г. Наваполацка ў Валянціна адбудзецца разгляд справы "аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змяненняў умоў утрымання".СуддзяАлаГаціхперавялапалітвязняна турэмнырэжым, тэрмінпакульне вядомы .
Вырак суда 17.02.2023
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 02.08.2023
невядома.
Суд па змене рэжыму 09.10.2024
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Былы аператар ГПУ цэха "Аміяк-3". Па папярэдняй інфармацыі затрыманы ў рамках артыкулаў 356 і 357 КК РБ ("здрада дзяржаве" і "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады").
Уладзіміра змясцілі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-3.
9 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якога праходзяць адразу дзесяць палітвязняў. На другі дзень працэсу ўсе фігуранты справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржздрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць. Усе фігуранты "справы Рабочага Руху" на судзе адмовіліся даваць паказанні. 27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме.
16 лістапада 2023 года Уладзіміру змянілі рэжым на турэмны і ён будзе пераведзены ў турму №4 г. Магілёва.
Вырак суда 17.02.2023:
15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Былы апаратчык цэха "Аміяк-3". Па папярэдняй інфармацыі затрыманы ў рамках артыкулаў 356 і 357 КК РБ ("здрада дзяржаве" і "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады").
Увосень 2024г. над палітвязнем адбыўсясудпа заменерэжымуўтрыманняна турэмны.
Вырак суда 17.02.2023
14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 02.08.2023
невядома.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Былы юрысконсульт ААТ "Нафтан" завод "Палімір". Быў затрыманы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі без законных падстаў. Прычын затрыманняў ніхто не патлумачыў і Аляксандра ў экстраным парадку перадалі КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Мінск з пагранпераходу Расія/Украіна "Траебортнае". У першыя дні пасля затрымання ў яго зламаная нага і пашкоджаная рука.
10 красавіка 2024 г., у Бабруйску адбыўся судпасправеаб заменепалітвязню рэжыму ўтрымання.Па рашэнні суддзіПаўлаКарцінінаАляксандраперавяліна турэмны рэжым.
Вырак суда 17.02.2023:
15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Уладзіслаў быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму».
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група», якая нібыта рыхтавала экстрэмісцкія злачынствы. У яе ўваходзілі радыкальна настроеныя вайскоўцы, сілавікі, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам. Гэтая справа звязана са спробай падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыяй масавых беспарадкаў».
Уладзіслава асудзілі па шматлікіх крымінальных артыкулах на вялікі тэрмін пазбаўлення волі, першыя пяць гадоў з якога — турэмны рэжым. Таксама яго пазбавілі воінскага звання.
Вырак суда 21.06.2023
21 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (з іх 5 гадоў турэмнага рэжыму), абмежаванне па ваеннай службе.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.