Алег Анатольевіч Канавалаў (Шутаў))
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Блогеры
Алег Анатольевіч Канавалаў (Шутаў))
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 5
У зняволенні: 1431 дзень
folder Катэгорыі спраў: Справа Зэльцэра, Вяртанне ў РБ
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 08.07.1995
Адрас для лістоў: ПК-14 222125, Мінская вобл., с.н.п Навасады, вул.Міра, 1А
  • Аб'яднанні
  • Блогеры
Даслаць інфармацыю

Алег — уладальнік YouTube-канала "Трэці рэгіён Беларусь", быў затрыманы ў студзені 2022 года, калі вярнуўся ў Беларусь на навагоднія святы.

Алега абвінавацілі ў дэананімізацыі сілавікоў і ў тым, што, знаходзячыся за мяжой, ён нібыта працягваў "размяшчаць у сацсетках інфармацыю антыдзяржаўнага характару і прапагандаваць супраціўленне прадстаўнікам улады". На сваім канале ён публікаваў відэа з акцыяў салідарнасці беларусаў у Кіеве, дзе жыў з 2020 года. Таксама яму паставілі "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

У верасні 2022 года ён быў асуджаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, уключаючы "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці". Суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і абавязаў выплаціць буйную кампенсацыю.

У ліпені 2023 года Алега паўторна асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да палітвязняў, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У верасьні таго ж году зьявілася інфармацыя, што яго перавялі на турэмны рэжым.

Стала вядома, што ў першай палове лета 2025 года ў дачыненні да Алега адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па тым жа артыкуле за "непадпарадкаванне". Разгляд апеляцыйнай скаргі мусіў адбыцца ў сярэдзіне ліпеня.

Вырак суда 07.09.2022
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 5000 рублёў кампенсацыі, 100 базавых велічынь штрафу.
Вырак суда 18.07.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 26.09.2023
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0